Перайсці да зместу

Чыда (цыклон)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыда
Выява
Моцны трапічны цыклон Чыда 12 снежня 2024 года
Дата пачатку 9 снежня 2024
Дата заканчэння 17 снежня 2024
Lowest atmospheric pressure 935 hectopascal[1]
Maximum sustained winds 59 метр у секунду[1] і 69 метр у секунду[2]
Карта месцазнаходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цыклон «Чыда» — трапічны цыклон, які абрынуўся на Паўднёва-Усходнюю Афрыку ў снежні 2024 года. Выклікаў разбурэнні і вялікую колькасць ахвяр, асабліва на востраве Маёта, які ўваходзіць у склад аднайменнага заморскага рэгіёну Францыі[3]. Вядома як мінімум пра 119 пацверджаных загінулых.

Цыклон «Чыда» сфармаваўся 10 снежня ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна і хутка нарастаў у інтэнсіўнасці. 12 снежня «Чыда» абрынуўся на астравы Агалега, частку Маўрыкія, стаўшы самым моцным цыклонам з часоў цыклона «Андры» ў 1983 годзе[4]. Шторм працягнуў рух на захад, прайшоў на поўнач ад Мадагаскара і 15 снежня абрынуўся на мацерыковую частку Афрыкі прыкладна за 30 км на поўдзень ад горада Пемба ў правінцыі Каба-Дэльгада ў Мазамбіку[5]. 16 снежня ў 6:00 UTC цэнтр цыклона знаходзіўся на поўдні Малаві з максімальнымі ўстойлівымі вятрамі 74 км/г[6].

Прэфект Франсуа-Ксаўе Б’евіль класіфікаваў «Чыда» як самы моцны цыклон, які абрынуўся на Маёту з 1934 года[5], а на Каморскіх Астравах быў абвешчаны тыдзень нацыянальнай жалобы[7].

  1. а б http://www.meteo.fr/temps/domtom/La_Reunion/webcmrs9.0/francais/activiteope/data/20242025/2024RE04.html
  2. https://wiki.chlod.net/jtwc/text/2024-12-12-0750-sh0425web.txt
  3. https://www.bbc.com/russian/articles/c70ex7n0z42o
  4. Kothari, Rishav. Tropical Cyclone Chido hits Agalega as the strongest in over 50 years, heads toward Mayotte and Mozambique (англ.). The Watchers (12 снежня 2024). Праверана 16 снежня 2024.
  5. а б Savage, Rachel (2024-12-16). "Mayotte cyclone: health services in ruins as rescuers race to reach survivors". The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2024-12-16.
  6. Mayotte, Comoros, Mozambique - Tropical cyclone CHIDO, update (GDACS, INGD, UN OCHA, COGIC, media) (ECHO Daily Flash of 16 December 2024) - Mayotte (France) | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (16 снежня 2024). Праверана 16 снежня 2024.
  7. Presse, AFP-Agence France. Comoros Declares Week Of National Mourning After Cyclone Chido (англ.). www.barrons.com. Праверана 16 снежня 2024.