Перайсці да зместу

Цынізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цыні́зм (познелац.: cynismus ад (стар.-грэч.: Kυνισμός — вучэнне кінікаў) — бессаромныя, нахабныя паводзіны ў адносінах да чаго-небудзь, прасякнутыя пагарджаннем да норм грамадскай маралі; нігілістычнае стаўленне да здабыткаў агульначалавечай культуры. Цынізм у паводзінах і перакананнях найбольш характэрны для людзей, якія імкнуцца дасягнуць сваіх эгаістычных мэт любымі сродкамі.