Цна (прыток Прыпяці)
Цна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 126 км |
Басейн | 1 130 км² |
Расход вады | 7,23 м³/с (вусце) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°53′23″ пн. ш. 26°25′26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 52°09′35″ пн. ш. 27°01′46″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цна — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 126 км. Плошча вадазбору 1130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Цна балцкага паходжання, з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[1].
З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusitwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[2], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[3].
Мяркуецца, што даўней у не захаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча гэтае слова таксама ўжывалася — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, напрыклад, ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna).
Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[4][5][6].
Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)».
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Справа: Выдранка, Карыцінскі канал.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]Гарады: Ганцавічы.
Водаапісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца за 0,5 км у напрамку на ўсход ад вёскі Гайнінец Ляхавіцкага раёна, вусце за 4 км на поўдзень ад аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Рака цячэ па Палескай нізіне.
Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка і доўжыцца да сярэдзіны чэрвеня, найбольшая вышыня ўзроўню над межанню 3,1 м. За 42 км ад вусця каля аграгарадка Дзятлавічы Лунінецкага раёна найбольшы расход вады 87,6 м³/с (1970), найменшы 0,51 м³/с (1969). Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне красавіка. Веснавы крыгаход каля 11 сутак.
Даліна да аграгарадка Велута і ніжэй аграгарадка Кажан-Гарадок (абодва ў Лунінецкім раёне) невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма двухбаковая, у Лунінецкім раёне каля вёсак Купаўцы, Бараўцы, Вічын, аграгарадка Дварэц аднабаковая (шырыня 0,5—1 км).
Рэчышча ад вытоку на працягу 54 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні моцна звілістае, шырынёй каля 10 м.
У басейне ракі знаходзяцца азёры Шчыльнае, Жабы, Качайскае, Горнае, Малое, Асмол, Дубаўскае, Чырвонае, Вялікае Пакамерскае, Малое Пакамерскае, Чорнае.
Зноскі
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 921.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1056—1057.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайдашоў А. А. Цна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 278. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.