Хо Джон (кар.허정, 許政; 8 красавіка1896 — 18 верасня1988) — карэйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр і часовы прэзідэнт Рэспублікі Карэя ў 1960 годзе[1].
Нарадзіўся ў 1896 годзе ў Пусане. У 1922 годзе пачаў сваю палітычную дзейнасць, далучыўшыся да прыхільнікаў Лі Сын Мана. З 1922 па 1936 гады Хо ўдзельнічаў у карэйскім руху супраціву. 2 верасня 1945 года ўступіў у члены карэйскай дэмакратычнай партыі.
З 1957 па 1959 гады Хо Джон займаў пасаду мэра Сеула, пасля чаго быў камандзіраваны ў Японію як спецыяльны прадстаўнік Карэі. 16 красавіка 1960 года заняў пасаду міністра замежных спраў, а 25 красавіка ўзначаліў урад (у якасці выканаўцы абавязкаў). Ужо на наступны дзень прэзідэнт Лі Сын Ман сышоў у адстаўку, таму Хо стаў часовым кіраўніком дзяржавы. 16 ліпеня 1960 года Хо Джон быў афіцыйна прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра. Выйшаў у адстаўку з абедзвюх пасад пасля абрання Юн Бо Сона новым прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.