Перайсці да зместу

Хокан IV Хокансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хокан Хокансан)
Хокан IV і яго сын Магнус. Кніга з Плоскага вострава, XIV стагоддзе

Хокан IV Хокансан (нарв.: Håkon Håkonsson; 1204-16 снежня 1263) — кароль (конунг) Нарвегіі з 1217 па 1263 гг, незаконнанароджаны сын караля Хокана III, прадстаўнік дынастыі Інглінгаў. Праўленне Хокана IV лічыцца свайго роду «залатым стагоддзем» Нарвегіі. У гэты перыяд быў заснаваны каралеўскі савет, да каралеўства далучаны Ісландыя, Грэнландыя і частка спрадвечна дацкіх зямель. Развіваўся знешні гандаль, у прыватнасці, з Англіяй. Акрамя таго, кароль быў вядомы як заступнік мастацтваў. Прыкладна ў 1251 Хокан IV заключыў дамову з князем наўгародскім Аляксандрам (Неўскім). Пазней праўленне Хокана IV адзначана абвастрэннем адносін з Шатландыяй і пачаткам вайны з Шатландыяй за кантроль над Гебрыдскімі астравамі. У ходзе супрацьстаяння нарвежская армія пацярпела паразу пры Ларгсе. Раптоўная смерць Хокана IV на Аркнейскіх астравах 16 снежня 1263 таксама спрыяла поспеху шатландцаў і прывяла да страты Нарвегіяй спрэчных тэрыторый.