Хванадальсхнукюр
Выгляд
Хванадальсхнукюр (ісл.: Hvannadalshnúkur) — пік на паўночна-заходнім краі кальдэры вулкана Эрайвайёкюдль у Ісландыі. З'яўляецца самым высокім пунктам вострава, афіцыйныя вымярэнні, што праводзіліся ў жніўні 2005 вызначылі вышыню — 2109,6 м (раней лічылася, што вышыня складае 2119 м).
Пік Хванадальсхнукюр уваходзіць у склад нацыянальнага парка Скафтафель. Маршрут на вершыню праходзіць па шматлікіх расколінах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хванадальсхнукюр
- Фота Хванадальсхнукюр на сайце www.islandsmyndir.is Архівавана 15 лістапада 2006.