Перайсці да зместу

Фісташка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фісташка

Фісташка атлантычная.
Агульны выгляд сталага дрэва.
Пустыня Негеў. Ізраіль
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pistacia L., 1753

Сінонімы
Terebinthus Mill.
Тыпавы від
Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28806
NCBI  55512
EOL  50516
GRIN  g:9448
IPNI  1883
FW  317548

Фіста́шка (Pistacia) — род кветкавых раслін сямейства сумахавых (анакардыевых). Налічвае каля 20 відаў, распаўсюджаных у субтрапічных і трапічных раёнах Паўночнага паўшар'я.

Вечназялёныя і лістападныя дрэвы вышынёй 5—20 м або кусты. Жывуць да 1000 гадоў, растуць павольна. Маюць шарападобную крону. Лісце простае, чаргаванае, трайчастае і перыстае. Кветкі аднаполыя, дробныя, сабраныя ў мяцёлкі. Плодкасцянка (фісташкавыя арэхі) даўжынёй 1—2 см.

Ядры арэхаў фісташкі выкарыстоўваецца ў ежу, у кандытарскай прамысловасці. З іх атрымліваюць алей. Лісце і галы на іх утрымліваюць дубільныя і фарбавальныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў апрацоўцы скуры, для фарбавання шэрсці і шоўку. Драўніна фісташак з'яўляецца каштоўнай сыравінай у сталярнай справе. Пры падсочцы некаторых відаў атрымліваюць каштоўную смалу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).