Перайсці да зместу

Фінголфін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінголфін
Fingolfin
Тытул Вярхоўны кароль нолдар-выгнаннікаў
Раса Эльф
Пол Мужчынскі
Гады жыцця 1190 Эпохі Дрэў — 456 Першай Эпохі
Зброя меч Рынгіл

Фінголфін (сінд.: Fingolfin, IPA: [fiŋˈɡolfin]) — персанаж легендарыума Джона Р. Р. Толкіна. Эльф з народа Нолдар, старэйшы сын караля Фінвэ і Індзіс, яго другой жонкі, малодшы брат Феанара (адзінакроўны) і Фіндзіс, старэйшы — Ірымэ і Фінарфіна, муж Анайрэ, бацька Фінгана, Тургана, Арэдэль і Аргана, дзед Ідрылі і Маэгліна.

Імкнучыся да каралеўскай улады ў сілу падтрымкі большасці Нолдар, далучыўся да Зыходу ў Серадзем’е. Пасля гібелі Феанара і адмовы ад тытула старэйшага з яго сыноў, Маэдраса, стаў Вярхоўным каралём Нолдар-выгнаннікаў. У Серадзем’і ён і яго падданыя пасяліліся і заснавалі каралеўства ў паўночных землях Хітлума. Пазней, калі ў Белерыянд з усходу прыйшлі Эдайн, Фінголфін дазволіў пасяліцца ў Дор-ломіне народу Мараха, чые правадыры сталі яго адданымі васаламі.

Персанаж не з’яўляўся ў самых ранніх версіях легендарыума, але задумваўся Толкінам у празаічных фрагментах, якія адносіліся да перыяду пасля напісання «Кнігі страчаных паданняў». У самых позніх працах прафесара Фінголфін істотна змяняецца, асабліва датычна матываў і развіцця яго варожасці з Феанарам.

Дом Фінголфіна

[правіць | правіць зыходнік]
 
 
 
 
 
Фінвэ
 
Індзіс
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анаірэ
 
Фінголфін
 
Фінарфін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фінган
 
Турган
 
Эленвэ
 
Арэдэль
 
Эал
 
Арган
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ідрыль
 
Туар
 
Маэглін
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эарэндзіль
 

Зноскі