ФК Вердэр
Вердэр | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V. | |||
Заснаваны | 4 лютага 1899 | |||
Горад | Брэмен, Германія | |||
Стадыён |
Везерштадыян Умяшчальнасць: 42 100 |
|||
Уладальнік | Губертус Гес-Груневальд[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2022/23 | 13 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Вердэр» (ням.: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клуб з горада Брэмен. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Германіі (1965, 1988, 1993, 2004), шасціразовы пераможца Кубка Германіі (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЕФА (2009).
Клуб быў заснаваны 4 лютага 1899 года як «Fußballverein Werder»[2] групай з шаснаццаці прафесійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартыўнага абсталявання[3]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вердэр» налічвае 39 100 членаў[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля шматлікіх рэгіянальных поспехаў і заваёваў кубка, яго першы нацыянальны поспех прыйшоў з перамогай у Кубку Германіі ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсліга, Брэмен стаў чэмпіёнам яе другога сезона ў 1965 годзе.
Клуб пакінуў Бундэслігу ў 1980 годзе на адзін сезон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамог: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Германіі «Вердэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным еўрапейскім Кубку Кубкаў Брэмен таксама быў паспяховы і выйграў яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вердэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Германіі быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.
У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхен», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнера Томаса Шаафа. Брэмен перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клуб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.
У 2004 годзе, праз пяць гадоў пасля прыходу Томаса Шаафа, «Вердэр» заваяваў свой чацвёрты тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 ачкоў наперад і мела дзве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вердэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Ледзь пазней клуб перамог каманду з Другой Бундэслігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Германіі. Гэта быў пяты кубак у гісторыі клуба. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Германіі).
У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЕФА, але прайграла ў авертайме данецкаму «Шахцёру» з лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Германіі ў леверкузенскага «Баера» з лікам 1:0, заваяваўшы шосты кубак у сваёй гісторыі.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/86
- ↑ «SV Werder Bremen». UEFA.
- ↑ «#16 Werder Bremen». Forbes Magazine.
- ↑ «Werder Bremen.:. Steckbrief». Weltfussball.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Вердэр
- Афіцыйны сайт