Уладзімір Іванавіч Пічэта
Уладзімір Іванавіч Пічэта | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (21) кастрычніка 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1947[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, славіст |
Навуковая сфера | гісторыя[2], славістыка[2], гістарыяграфія[2], гісторыя дзяржавы і права[d][2], архівазнаўства[d][2] і рэгіянальная гісторыя[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гісторыі[d] (1918), акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1929) і акадэмік АН СССР[d] (1946) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Васіль Ключэўскі |
Вядомыя вучні | Ірына Мельнікава, Уладзімір Каралюк[d], Канстанцін Кернажыцкі, Ілья Мілер[d], Піліп Грэкул[d], Mikhail Birman[d] і Irina Dostyan[d] |
Член у |
|
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Іванавіч Пічэ́та[3] (9 (21) кастрычніка 1878, Палтава, Украіна — 23 чэрвеня 1947, Масква) — беларускі савецкі гісторык, археолаг, педагог. Заслужаны прафесар БССР (1926), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929). Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1949)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Іванавіч Пічэта нарадзіўся 9 (21) кастрычніка 1878 года ў Палтаве. Яго бацька, Іван (Ёван) Хрыстафоравіч (1844—1920), серб па нацыянальнасці, ураджэнец горада Мостар, быў рэктарам Віцебскай, а затым Палтаўскай духоўнай семінарыі. Маці навукоўца, Марыя Рыгораўна Грыгарэнка (1846—1911), украінка паводле паходжання, была дачкой кіеўскага чыноўніка Казённай палаты[4].
Уладзімір Іванавіч Пічэта скончыў у 1897 годзе Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (вучань М. К. Любаўскага). Навуковым кіраўніком яго дыпломнай (тады якая звалася кандыдацкай) працы «Юрый Крыжаніч пра Маскоўскую дзяржаву» быў В. В. Ключэўскі.
У 1910—1911 гадах прыват-дацэнт. Абараніў доктарскую дысертацыю «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1918). У 1918—1922 гадах прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Узначальваў Беларускае навукова-культурнае таварыства ў Маскве, чытаў курс лекцыяў «Гісторыя беларускага народа» у Беларускім народным універсітэце (Масква). Па прапанове ўрада БССР узначаліў маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліпеня 1921 года і да 1930 г. рэктар БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і БелАН. Акадэмік БелАН (1928).
Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі 16—20 ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.
У 1929 годзе ў СССР была сфабрыкавана т. зв. «акадэмічная справа» супраць акадэміка С. Ф. Платонава і іншых гісторыкаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР), 13.9.1930 г. У. Пічэта арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6 снежня 1930 года пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8 жніўня 1931 года сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрвені 1934 года месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе У. Пічэта працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 годзе справа У. Пічэты перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве. Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка У. Пічэты прэм’ер-міністра Чэхаславакіі Э. Бенеша.
З 1937 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 года ўзначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры заходніх і паўднёвых славян Маскоўскага ўніверсітэта. З 1941 года разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 годзе з акадэмікам Б. Дз. Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмік АН СССР.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1990-х гадах вялася размова аб тым, каб назваць у Мінску яго імем вуліцу Ленінградскую, на якой стаяць некалькі карпусоў БДУ. 26 кастрычніка 2011 года на доме № 1 БДУ (цяпер будынак гістарычнага факультэта БДУ), дзе 1924—1929 гадах працаваў Уладзімір Пічэта, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар. Адна з аўдыторый гістарычнага факультэта таксама носіць імя Пічэты[5][6].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Беларусі. Ч. 1. — М.; Л., 1924;
- Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. — М., 1958;
- Белоруссия и Литва, XV—XVI вв. — М., 1961;
- Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. -Мн., 1991.
Зноскі
- ↑ а б в Пичета Владимир Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Немногие знают, что у первого руководителя БГУ Пичеты сербские корни
- ↑ Уладзімір Пічэта. Першы рэктар
- ↑ На гістарычным факультэце БДУ адкрылі мемарыяльную дошку першаму рэктару ўніверсітэта Уладзіміру Пічэту Архівавана 28 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Академик В. И. Пичета: Страницы жизни. — Мн., 1981;
- В. И. Пичета: Библиографический указатель. — Мн., 1978;
- Брачев В. С. «Дело историков» 1929—1931. — СПб., 1997;
- Іофе Э. Партрэт вучонага // Полымя. 1970, № 12. — С. 215—221;
- Иоффе Э. Г. Академик В. И. Пичета (1878—1947) // Новая и новейшая история. 1996, № 5;
- Возвращенные имена;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Пічэта Уладзімір Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 584. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Іванавіч Пічэта ў Вікікрыніцах | |
Уладзімір Іванавіч Пічэта на Вікісховішчы |
- Уладзімір Іванавіч Пічэта ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 21 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаве
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі 2-га МДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Правадзейныя члены АН СССР
- Прафесары
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы навукі Узбекскай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі СССР
- Гісторыкі Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Археолагі СССР
- Археолагі Беларусі
- Рэктары БДУ
- Аўтары падручнікаў