Ула Тойванен
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Нільс Ула Тойванен | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 ліпеня 1986[1][2] (38 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Швецыя | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца, нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў ка’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ула То́йванен (шведск.: Ola Toivonen; нар. 3 ліпеня 1986, Дэгерфарс, Швецыя) — шведскі футбаліст фінскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2007—2018).
Мае досвед гульні на пазіцыях атакавалага паўабаронцы, адцягнутага і вылучанага нападніка і нават крайняга паўабаронцы. Дзякуючы высокаму росту добра гуляў галавой, але аддаваў перавагу гуляць нагамі[3]. У маладосці Тойванена параўноўвалі з Кімам Чэльстрэмам[4].
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Дэгерфарс»
[правіць | правіць зыходнік]Ула з’яўляецца выхаванцам клуба «Дэгерфарс» з аднайменнага мястэчка[5], першы матч за асноўны склад якога правёў у 2003 годзе. У сезоне 2004 «Дэгерфарс» заняў першае месца ў сваёй зоне трэцяга па ўзроўні дывізіёна і ў стыкавых матчах заваяваў месца ў другім па ўзроўні дывізіёне. У лістападзе 2005 года быў блізкі да пераходу ў стакгольмскі АІК[6], аднак гэты пераход не адбыўся.
«Эргрутэ»
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2005 года перайшоў у клуб Алсвенскана «Эргрутэ» з Гётэбарга[7], сума трансферу склала больш за 1 млн крон. У лютым 2006 года галоўны трэнер «Эргрутэ» Зоран Лукіч высока ацаніў здольнасці Тойванена. Дэбютаваў Ула ў Алсвенскане 1 красавіка 2006 года ў матчы першага тура супраць клуба ГАІС[8]. У наступным матчы, 10 красавіка супраць «Мальмё», забіў свой першы гол у элітным дывізіёне.
У чэмпіянаце Швецыі 2006 Тойванен 24 разы выхадзіў у стартавым складзе, адзін раз на замену і адзін матч прапусціў з-за дыскваліфікацыі, забіў 6 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Шведскі футбольны саюз абраў Тойванена «пачаткоўцам года 2006»[9]. Паводле вынікаў сезона «Эргрутэ» заняў апошняе месца ў Алсвенскан і выбыў у Суперэтан. Кантракт Тойванена з клубам быў разлічаны яшчэ на 2 гады, але футбаліст не хаваў жаданне пакінуць каманду.
«Мальмё»
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2006 года перайшоў у «Мальмё», кантракт быў разлічаны на 4 гады[10], сума трансферу склала каля 6—7 млн крон[11]. Медыцынскае абследаванне выявіла ў Тойванена траўму калена, і з-за гэтага пераход быў пад пытаннем, але ўсё ж такі адбыўся. Трэнерскі штаб «Мальмё» меркаваў выкарыстоўваць Тойванена на пазіцыі цэнтральнага атакавалага паўабаронцы[12], замест траўмаванага Яры Літманена. Першы афіцыйны матч за «Мальмё» правёў 7 красавіка 2007 года ў першым туры чэмпіянату 2007. У матчы чацвертага тура супраць АІКа забіў першы гол за «нябесна-блакітных»[13].
ПСВ
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне студзеня 2009 года перайшоў у ПСВ[14], сума трансферу склала каля 4 млн еўра[15], 25 % з якіх дасталіся «Эргрутэ», кантракт быў разлічаны на 3,5 года з заробкам больш за 5 млн крон у год «чыстымі»[16]. У складзе ПСВ гуляў суайчыннік Тойванена Андрэас Ісаксан. Дэбютаваў за нідэрландскі клуб 24 студзеня 2009 года ў матчы супраць «НАК Брэда», які скончыўся з лікам 2:2. У наступным матчы, супраць «Дэ Графсхапа», забіў свой першы гол за ПСВ і аддаў 2 галявыя перадачы.
«Рэн»
[правіць | правіць зыходнік]20 студзеня 2014 года Тойванен афіцыйна далучыўся да французскага клуба «Рэн», які выклаў за іграка 2,5 млн еўра[17].
У жніўні 2015 года адправіўся ў клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Сандэрленд» у арэнду на сезон, дзе ўз’яднаўся са сваім трэнерам у ПСВ Дыкам Адвакатам.
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2016 года папоўніў склад «Тулузы». У жніўні 2018 года перайшоў у аўстралійскі клуб «Мельбурн Віктары», дзе стаў адным з асноўных бамбардзіраў. У сезоне 2019/20 быў капітанам каманды.
У маі 2020 года адмовіўся ад падаўжэння кантракта з аўстралійцамі, а ў чэрвені ў якасці свабоднага агента вярнуўся ў «Мальмё». У сезоне 2020 дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Швецыі. Большую частку сезона 2021 прапусціў з-за траўмы калена.
У лістападзе 2022 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2006 года Ларс Лагербек уключыў Улу Тойванена, у той час іграка «Эргрутэ», у склад нацыянальнай зборнай Швецыі для ўдзелу ў штогадовым студзеньскім турнэ па Амерыцы, у якім удзельнічаюць толькі ігракі скандынаўскіх клубаў[18]. Першы матч гэтага турнэ, 14 студзеня 2007 года супраць зборнай Венесуэлы, стаў для Тойванена дэбютным у зборнай. Аднак толькі ў жніўні быў упершыню выкліканы ў склад паўнавартаснай зборнай Швецыі на таварыскі матч супраць каманды Фінляндыі. У жніўні 2018 года Ула аб’явіў аб завяршэнні кар’еры ў нацыянальнай зборнай.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]ПСВ:
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2012
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2012
«Мальмё»:
- Чэмпіён Швецыі (2): 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Швецыі: 2022
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Улы, Юр’я Тойванен, з’ехаў у Швецыю з Фінляндыі ў 1960-я гады, каб працаваць на фабрыцы. Нягледзячы на фінскае паходжанне бацькі, Ула не размаўляе па-фінску[19].
Зноскі
- ↑ Ola Toivonen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ola Toivonen // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Han ska ge MFF en plats i solen(недаступная спасылка). sydsvenskan
- ↑ Dif jagar «nya Kim Källström». Expressen
- ↑ Статыстыка Тойванена на афіцыйным сайце SvFF
- ↑ «AIK tar talangen som alla lag vill ha». Expressen
- ↑ «Toivonen till Öis». Aftonbladet
- ↑ Förlust för ÖIS i premiären. Афіцыйны сайт «Эргрутэ»
- ↑ Övriga utmärkelser. SvFF
- ↑ «Toivonen skrev på för MFF». Aftonbladet
- ↑ «Prislappen: Sex miljoner». Expressen
- ↑ «Toivonen får fyraårskontrakt med MFF». Aftonbladet
- ↑ 4 Malmö FF — AIK 0. Афіцыйны сайт «Мальмё»
- ↑ PSV reach agreement with Malmö FF for Toivonen transfer. Афіцыйны сайт ПСВ
- ↑ «Malmös nya klipp — får 44 miljoner». Expressen
- ↑ «Toivonens miljonklipp». Aftonbladet
- ↑ Ola Toivonen Bio, Stats, News. ESPN Soccernet
- ↑ Herr: Nya namn i landslaget. SvFF
- ↑ «Toivonen klarade besiktningen»(недаступная спасылка). Sydsvenskan
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў лене Эрэбру
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Швецыі
- Ігракі зборнай Швецыі па футболе
- Ігракі ФК Дэгерфарс
- Ігракі ФК Эргрутэ
- Ігракі ФК Мальмё
- Ігракі ФК ПСВ
- Ігракі ФК Рэн
- Ігракі ФК Сандэрленд
- Ігракі ФК Тулуза
- Ігракі ФК Мельбурн Віктары