Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі
Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 2010 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | меліярацыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1980) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі (25 верасня 1933,в. Маўчаны , Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 19 жніўня 2010) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі і аховы зямель. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1997), доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1955).
У 1955—1960 гадах начальнік участка, галоўны інжынер Буда-Кашалёўскай і Сенненскай машынна-меліярацыйных станцый, у 1960—1965 гадах аспірант, навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1965—1969 гадах начальнік аддзела меліярацыі Дзяржплана БССР, інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. З 1969 года нам. дырэктара па навуковай рабоце, з 1977 года дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1987—1997 гадах генеральны дырэктар НВА «БелНІІМіВГ».
З 1997 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Савета Міністраў СССР (1984) за распрацоўку новых тэхналогій і будаўніцтва меліярацыйных сістэм у зімовы перыяд.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), «Знак Пашаны» (1971), медалём.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням меліярацыі і водагаспадарчага будаўніцтва. Абгрунтаваў працэсы вытворчасці земляных работ пры будаўніцтве меліярацыйных сістэм на забалочаных тэрыторыях. Прапанаваў новыя тэхналогіі ў будаўніцтве меліярацыйных сістэм у зімовы перыяд. Распрацаваў сродкі механізацыі для выканання рамонтна-эксплуатацыйных работ на меліярацыйных сістэмах.
Аўтар каля 220 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 20 аўтарскіх пасведчанняў і 8 патэнтаў на вынаходствы і прамысловыя ўзоры машын.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Строительство осушительно-увлажнительной сети. Мн.: Ураджай, 1976.
- Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн.: Ураджай, 1982 (совм. с С. Г. Скоропановым, В. С. Брезгуновым).
- Строительство закрытой осушительной сети. М.: Колос, 1984.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Замежныя члены РАСГН
- Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта