Уладзімір Сяргеевіч Галушкевіч
Уладзімір Сяргеевіч Галушкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1964 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Сяргеевіч Галушкевіч (2 студзеня 1898, г. Мсціслаў — 1964) — савецкі военачальнік, удзельнік Грамадзянскай, Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай вайны. Генерал-лейтэнант (1962)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рускі. У РСЧА з 15 лютага 1918 года, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне[1]. З лютага 1918 года ў з-м Магілёўскім атрадзе Чырвонай гвардзіі[1]. Пасля вайны — на камандных і штабных пасадах. З 1934 года ў штабе арміі і Генштабе РСЧА[1].
Член ВКП(б) з 1939 года, палкоўнік, у 1939 годзе скончыў Ваенную Акадэмію імя Фрунзе[1] і ў 1939-40 гадах выкладаў там.
У 1940 годзе падчас вайны з Фінляндыяй[1] прызначаны начштаба 13-й арміі (да 2 сакавіка 1940 года)[2], 20 лютага 1940 года атрымаў воінскае званне камбрыг.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. — у дзеючай арміі на камандных пасадах: у жніўні 1941 — начальнік аператыўнага аддзела штаба Цэнтральнага фронту[1], з канца лістапада 1941 — намеснік начальніка штаба і начальнік аператыўнага кіравання Заходняга фронту[1], генерал-маёр (студзень 1942 г.), у студзені-маі 1942 в. а. начальніка штаба Заходняга фронту (затым на гэтую пасаду вярнуўся В. Д. Сакалоўскі).
Арыштаваны 20 ліпеня 1942 года асабіста В. С. Абакумавым па справе пра змову ў Ваеннай Акадэміі імя Фрунзе[3]. Следства вялося да студзеня 1943, затым на працягу 8 гадоў ён наогул не дапытваўся. Паколькі ён не прызнаў сябе вінаватым «ва ўдзеле ў змоўніцкай групе», у лістападзе 1950 яму прад’явілі новае абвінавачванне «ў вядзенні антысавецкіх размоў», і ў сакавіку 1952 Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР асудзіла яго да 10 гадоў пазбаўлення свабоды[4].
Рэабілітаваны пасля смерці Сталіна, служыў у Ваенна-навуковым кіраванні Генеральнага штаба[1]. Генерал-лейтэнант (1962).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга.
- Медаль XX гадоў РСЧА.
- Ордэн Чырвонага Сцяга (12.04.1942)
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Галушкевич Владимир Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.
- ↑ Зимняя война, 13-я армия. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ В. Анфилов. Затмение. Кто же плодит мифы о Г. К. Жукове? — «Красная Звезда». 26 декабря 2001 года. Архівавана 29 мая 2014.
- ↑ Реабилитация: как это было. Документы Президиума ЦК КПСС и другие материалы. В 3-х томах. Том 1. Март 1953 — февраль 1956. Сост. Артизов А. Н., Сигачев Ю. В., Хлопов В. Г., Шевчук И. Н. — М.: МФД, 2000. — 503 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 459. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціславе
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Генерал-лейтэнанты СССР