Перайсці да зместу

Уладзімір Сямёнавіч Кахановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Сямёнавіч Кахановіч
Дата нараджэння 2 ліпеня 1929(1929-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1992(1992-03-27) (62 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Сямёнавіч Кахановіч (2 ліпеня 1929, в. Бранавічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 27 сакавіка 1992) — беларускі спецыяліст у галіне электраэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1991).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», 1953).

Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (1958—1964), Беларускім філіяле Энергетычнага інстытута імя Г. М. Кржыжаноўскага (1964—1981, старшы навуковы супрацоўнік, начальнік аддзела, загадчык сектара, загадчык лабараторыі інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1953—1958 і 1981—1992, энергетычны факультэт, кафедра «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі», у 1987—1992 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаваных інфармацыйна-вымяральных сістэм уліку і кантролю электрычнай і цеплавой энергіі.

Званне «Заслужаны вынаходнік Беларускай ССР» (1970) і інш.

  • Единая система автоматизации учета и контроля для управления потоками электрической энергии и теплоты в энергосистемах : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.14.02 ; 05.11.04 / Каханович Владимир Семенович. — Минск, 1989.
  • Вопросы автоматизации экономичного режима конденсационных электростанций : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. С. Каханович. — Минск, 1963.

Зноскі

  • Кахановіч Уладзімір Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 404.
  • Каханович Владимир Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 15.
  • Мы горды своими земляками // Земля отцов ― земля святая : Лучники: история, люди, события, факты / В. С. Видлога. ― Минск, 2009. — С. 200—206. — Из содержания: Каханович Владимир Семенович. — С. 202—203.