Уладава (станцыя)
Станцыя | |
Уладава | |
---|---|
Беларуская чыгунка | |
Аддзяленне чыг. | Брэсцкае аддзяленне |
Колькасць платформ | 1 |
Колькасць пуцей | 3 |
Адлегласць да Брэст-Палескі | 65 км |
Код у «Экспрэс-3» | 2100560 |
Улада́ва (трансліт.: Uladava, руск.: Влодава)[1] — станцыя Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчана ў вёсцы Тамашоўка; на лініі Брэст — Уладава — Хэлм, паміж п.п. Камароўка і п.п. Уладава, але фактычна станцыя тупіковая, з-за разбуранага маста.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1887 годзе пачалося будаўніцтва лініі Холм — Брэст праз Уладаву як участка Варшаўска-Цярэспальскай чыгункі. Гэта злучэнне мела перш за ўсё ваеннае значэнне, паколькі аб’ядноўвала царскія гарнізоны ў абодвух гарадах. У рамках інвестыцый была пракладзена адна траса лініі і пабудаваны чыгуначныя масты на Угерцы і на Бугу каля Влодавы. Влодавский мост меў тры пралёты агульнай працягласцю 230 м. У міжваенны перыяд са станцыі Уладава у дзень курсіравалі два пасажырскія і грузавыя цягнікі ў Люблін і ў Любомль праз Холм. Чыгуначны тавараабарот уключаў у асноўным драўніну (у рознай форме).
3 верасня 1939 года нямецкая авіяцыя бамбіла масты і чыгуначную станцыю ва Уладаве. Разбурэнне мастоў і змяненне межаў пасля Другой сусветнай вайны прыпынілі сувязь паміж г.Уладава і чыгуначнай станцыяй Уладава.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Уладава (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь