Узброены шчыт Лівіі
Шчыт Лівіі | |
---|---|
قوة درع ليبيا | |
Іншыя назвы | Лівійскі шчыт |
Лідары | Махамед Ібрагім Муса |
Актыўная ў | |
Саюзнікі | Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс, Урад нацыянальнай згоды (Лівія) |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Лівіі, Народны фронт вызвалення Лівіі |
Удзел у канфліктах | Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014), Другая грамадзянская вайна ў Лівіі |
«Шчыт Лівіі» (араб. قوة درع ليبيا) — узброеная арганізацыя ў Лівіі, складзеная з узброеных груп праціўнікаў Муамара Кадафі. Утворана ў 2012 годзе. Лівійскі парламент ППЛ пазначыў большую частку ўдзельнікаў арганізацыі як тэрарыстаў, а некаторыя групы Шчыта звязаны з Аль-Каідай[1][2].
Сувязі
[правіць | правіць зыходнік]З часу пачатку Другой грамадзянскай вайны, Шчыт Лівіі меў сувязі з iсламiстамі.
Падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- «Лівійскі шчыт 1», які ўваходзіць у склад Савета шуры рэвалюцыянераў Бенгазі. Палатай прадстаўнікоў аднесена да тэрарыстаў.
- «Заходні шчыт» — баявое падраздзяленне Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. Удзельнічаў у баях на поўдні і захадзе Трыпалі. Групоўка звязана з лідарам Аль-Каіды Абдом аль-Мухсін Аль-Лібі[3], таксама вядомага як Ібрагім Алі Абу Бакр або Ібрагім Тантуш. (Не блытаць з Абу Анас аль-Лібі).
- «Цэнтральны шчыт» — баявое падраздзяленне Новага Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. Арганізацыя брала актыўны ўдзел у спробе захопу Міжнароднага аэрапорта Трыпалі[4][5]. З-за вялікай колькасці жыхароў Мiсураты ў яе шэрагах, часам пазначалася як «Мiсурацская брыгада». Палатай прадстаўнікоў Лівіі афіцыйна аб’яўлена тэрарыстычнай. 4 снежня 2019 года паспрабавала ажыццявіць дзяржаўны пераварот у Лівіі, імкнучыся звергнуць Урад нацыянальнай згоды прэм’ер-міністра Фаіза Сараджа[6].
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Міністэрства абароны Лівіі ў адпаведнасці з рашэннем № 29 8 сакавіка 2012 года заснавала «Шчыт Лівіі». Рашэнне № 29 абвяшчае:
«У Цэнтральным рэгіёне Лівіі павінна быць сфармавана брыгада, якая павінна называцца «Лівійскі шчыт». Сілы Цэнтральнай брыгады павiнны складацца, як правіла, з паўстанцаў з наступных рэгіёнаў: Місурата, Сірт, Джафра, Бені-Валід, Тэрхуна, Алхмус, Мслат і Злітэн. Палкоўнік Махамед Ібрагім Муса прызначаецца камандзірам брыгады.»
Гэта рашэнне было падпісана міністрам абароны Усамай Абдулсаламам Алжулі. Такім чынам, назва «Шчыт Лівіі» была ўпершыню згадана лівійскім міністрам абароны.
Зноскі
- ↑ Libyan Militia Units That Aided U.S. Marines During Embassy Attack Linked To Al-Qaeda . Inquisitr. Праверана 10 February 2015.
- ↑ Rosenthal, J. (2013). The Jihadist Plot: The Untold Story of Al-Qaeda and the Libyan Rebellion. Encounter Books. ISBN 9781594036828. Праверана 10 February 2015.
- ↑ Jihadists Now Control Secretive U.S. Base in Libya - The Daily Beast . thedailybeast.com. Праверана 10 February 2015.
- ↑ "Tripoli airport 'seized by Islamist militia'". Al Jazeera. 23 August 2014. Праверана 23 August 2014.
- ↑ Chris Stephen and Anne Penketh (24 August 2014). "Libyan capital under Islamist control after Tripoli airport seized". The Guardian. Праверана 24 August 2014.
- ↑ СМИ: у здания президентского совета ПНС Ливии начались столкновения // РИА Новости, 4 декабря 2019