Троцкае ваяводства
Выгляд
Троцкае ваяводства | |||
---|---|---|---|
Palatinatus Trocensis województwo trockie | |||
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Трокі | ||
Дата ўтварэння | 1413 | ||
Дата скасавання | 1795 | ||
Насельніцтва | гл. Насельніцтва | ||
Плошча | 31 200 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Троцкае ваяводства (польск.: Województwo trockie) ― адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, існавала ў 1413—1795 гг.
Ваяводства было створана паводле пастановаў Гарадзельскай уніі пры адначасовай ліквідацыі Гарадзенскага і Троцкага княстваў. Адміністрацыйным цэнтрам ваяводства быў горад Трокі. У складзе ваяводства было чатыры паветы: Троцкі, Упіцкі, Гарадзенскі і Ковенскі. Шляхецкія соймікі склікаліся ў Троках, Панявежы, Гродне і Коўне. Ваяводства вылучала двух сенатараў, якімі былі троцкія ваявода і кашталян. Было ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.