Трафей Паўночнай Ірландыі 2005 (снукер)
Выгляд
Трафей Паўночнай Ірландыі 2005 | |
Сезон | 2005/2006 |
---|---|
Тэрміны | 17 — 21 жніўня 2005 |
Арэна | Уотэрфронт хол |
Горад | Белфаст |
Краіна | Паўночная Ірландыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £104,000 |
Прызавыя пераможцы | £23,000 |
Мінулы чэмпіён | Джымі Уайт |
Фінал | |
Пераможца | Мэцью Стывенс |
Фіналіст | Стывен Хендры |
Лік | 9:7 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 140 (Алан Мак-Манус)) |
←1981 ● Трафей Паўночнай Ірландыі ● 2006→ |
Трафей Паўночнай Ірландыі 2005 (англ.: Northern Ireland Trophy 2005) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 21 жніўня 2005 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў другім розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе. Прызавы фонд турніру склаў £104,000, з якіх £23,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Мэцью Стывенс.