Тапарышча
Выгляд
Вёска
Тапарышча
|
Тапары́шча[1] (трансліт.: Taparyšča, руск.: Топорище) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1713 года як уласнасць пана Салагуба, 26 двароў, 10 валок зямлі. У 1909 годзе — у складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, з 1924 года — Дубоўскага сельсавета Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1929 годзе створаны калгас «Полымя рэвалюцыі».
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 23 чалавекі, знішчана 8 мірных жыхароў. З 1957 года вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 26 жніўня 1959 года вёска ў складзе Заборскага сельсавета (у маі 1962 года перайменаванага ў Акцябрскі)[2].
На 1 студзеня 1998 года працавалі крама, жывёлагадоўчая ферма[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе: 1909 год — 32 двары, 258 жыхароў; 1941 год — 53 гаспадаркі, 165 жыхароў; 1998 год — 24 гаспадаркі, 43 жыхары.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх