Перайсці да зместу

Сілас Араужу да Сілва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сілас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сілас Араужу да Сілва
Нарадзіўся 30 мая 1996(1996-05-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 173 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Канкордыя
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2017 Бразілія Інтэрнасьянал (Порту-Алегры) 0 (0)
2017—2020 Украіна Зара (Луганск) 48 (5)
2019—2020   Ізраіль Хапаэль (Кір’ят-Шмана) 19 (0)
2020 Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2021 Бразілія ССА (Масеё) 32 (3)
2022 Бразілія Гуарані (Кампінас) 13 (1)
2023 Бразілія Бара (Балнеарыу-Камборыу) 11 (0)
2023— Бразілія Канкордыя 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 верасня 2023.

Сілас Араужу да Сілва (нар. 30 мая 1996, Пелотас, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Канкордыя».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам акадэміі «Інтэрнасьянала».

У ліпені 2017 года стаў футбалістам луганскай «Зары», дзе выступаў да восені 2019 года. За гэты перыяд згуляў у 60 матчах, у якіх забіў 6 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы. У сезоне 2017/2018 у складзе ўкраінскага клуба выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы УЕФА, на яго рахунку 5 матчаў і адзін забіты мяч.

29 жніўня 2019 года на правах арэнды перайшоў у ізраільскі клуб «Хапаэль Ірані» Кір’ят-Шмана. За ізраільцян Араужу да Сілва згуляў у 20 матчах, выніковымі баламі не вызначаўся.

У ліпені 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Пакінуў клуб у лістападзе 2020 года[3].

З лютага 2021 года выступаў Бразіліі, у клубах Серыі B ССА і «Гуарані». Сезон 2023 пачаў у складзе клуба «Бара», а ў маі 2023 года перайшоў у «Канкордыю».