Сяргей Аляксандравіч Карчыцкі
Сяргей Аляксандравіч Карчыцкі | |
---|---|
Сяргей Аляксандравіч Карчыцкі | |
Краіны: | Беларусь |
Дата нараджэння: | 27 студзеня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | 5 даны |
Узнагароды і прэміі: | другое месца на чэмпіянаце свету ў Тэндо, Японія, 2008 |
sekai.clan.su/publ/iroir… |
Сяргей Аляксандравіч Карчыцкі (нар. 27 студзеня 1976, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі педагог і навуковец, кандыдат педагагічных навук. Майстар японскіх шахмат сёгі (5-ы дан). Паэт, член Саюза расійскіх пісьменнікаў, некаторы час таксама быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Выкладчык лацінскай мовы.
У 1990-х гадах — лідар гексашахматыстаў Мінска і Беларусі, з 1994 г. кіраваў федэрацыяй гексаганальных шахмат краіны[1]. Чэмпіён Беларусі па гексашахматах 1995 г., пераможца адкрытага першынства СНД 1996 г. і чэмпіён Еўропы 1998 г. у названым відзе шахмат[2].
Наймацнейшы шахматыст у японскіх шахматах сёгі ў Беларусі і Еўропе. На сусветным турніры 2008 года ў японскім горадзе Тэндо Сяргей Карчыцкі заняў другое месца, саступіўшы толькі кітайскаму шахматысту. У тым годзе ў Японіі ён гуляў з прафесіяналамі і па выніках атрымаў 5-ы дан. Выйграў партыю ў прафесіянала 8-га дана Судзукі Дайсукэ, які ўваходзіць у 20-ку наймацнейшых прафесійных гульцоў планеты. На дадзены момант адзін з пяці ўладальнікаў 5-га дана ў Еўропе (максімальны дан для аматара — 8-ы). Цікавіцца таксама кітайскімі шахматамі сянцы[3], узначаліў Беларускую федэрацыю кітайскіх шахмат[4].
У 2000-х гадах рэдагаваў часопісы «Теократия», «Новая экономика», уваходзіў у рэдкалегіі часопісаў «Шахматы» (2003) і «Шахматы-плюс» (2003—2004). Аўтар кніг вершаў «Паломник злого века» (2001) і «Я — римлянин» (2006)[5], тэалагічнага трактату «Сознание Христа» (2023).
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, гвалтоўнага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, а таксама жорсткіх затрыманняў салідарных з пратэстоўцамі студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, 9 верасня 2020 г. дацэнт Карчыцкі разам з іншымі педагогамі выступіў у відэазвароце, у якім падтрымаў студэнтаў, асудзіў дзеянні сілавых органаў і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікаўшы прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[6]. У жніўні 2023 года быў зволены з лінгвістычнага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ http://novayastrana.com/code/s_korchicky.html Архівавана 24 лютага 2020.
- ↑ https://belisrael.info/?p=20410
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 8 снежня 2020.
- ↑ В Беларуси прошел чемпионат по китайским шахматам . russian.people.com.cn. Праверана 12 кастрычніка 2023.
- ↑ Журнал «Новая экономика»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Журнал «Новая экономика»(недаступная спасылка) (руск.)
- Афіцыйны сайт сёгі ў Мінску