Сяргей Аляксандравіч Глябко
Поўнае імя | Сяргей Аляксандравіч Глябко | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 жніўня 1992[1][2] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Дняпро | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сяргей Глябко (нар. 23 жніўня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», з 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2010 далучыўся да асноўнага складу БАТЭ, дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 21 лістапада 2010 года: выйшаў на замену ў другім тайме матча БАТЭ — «Шахцёр» (Салігорск). Акрамя гэтага, апынуўся ў заяўцы на гульні Лігі Еўропы з малдаўскім «Шэрыфам» і ўкраінскім «Дынама», аднак на поле так і не выйшаў. З таго часу да матчаў асноўнай каманды барысаўчан не прыцягваўся.
У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Слуцк». Разам са «Слуцкам» стаў пераможцам Першай лігі 2013. Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 паўторна апынуўся ў арэндзе ў «Слуцку»[4]. Дэбютны для «Слуцка» сезон у Вышэйшай лізе пачынаў, выходзячы на замену, але пазней здолеў замацавацца ў аснове случан.
Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ[5], аднак «Слуцк», які намагаўся падоўжыць супрацоўніцтва, у студзені 2015 года аформіў канчатковы пераход паўабаронцы[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага левага паўабаронцы, аднак у чэрвені стаў толькі выхадзіць на замену. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Гарадзеяй»[9] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[10], дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2018 года далучыўся да клуба з другога дывізіёна Славакіі «Партызан» з Бардзеёва. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь і зноў стаў іграком мінскага «Тарпеда»[11].
У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель»[12], дзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[13]. У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[14]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[15].
У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[16]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з ліпеня па верасень адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[17]. Пакінуў «Слуцк» у студзені 2024 года[18].
У лютым 2024 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[19].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. 21 студзеня 2012 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў матчы супраць Таджыкістана на Кубку Садружнасці 2012; у гэтым турніры таксама згуляў у матчы супраць Літвы. Пазней прыцягваўся ў зборную на працягу 2012 года, але з пераходам у «Слуцк» перастаў выклікацца.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі: 2010
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Glebko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergey Glebko // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ http://sfc-slutsk.by/person/46
- ↑ БАТЭ отдал Глебко в аренду "Слуцку" (руск.). football.by (12 лютага 2014). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко (руск.). football.by (25 снежня 2014). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Сергей Глебко перешел из БАТЭ в "Слуцк" (руск.). football.by (16 студзеня 2015). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Сергей Глебко подписал контракт с "Городеей" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ "Городея" рассталась с Глебко (руск.). football.by (28 ліпеня 2017). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Сергей Глебко стал игроком минского "Торпедо" (руск.). football.by (28 ліпеня 2017). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Сергей Глебко вернулся в минское "Торпедо" (руск.). football.by (7 жніўня 2018). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Хавбек Глебко стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (14 ліпеня 2019). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (руск.). football.by (14 лютага 2020). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (руск.). football.by (24 снежня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Сергей Глебко перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (24 студзеня 2021). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Глебко и Концедайлов продлили контракты со Слуцком (руск.)(недаступная спасылка). sportarena.by (14 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 17 студзеня 2022.
- ↑ "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Глебко пополнил ряды "Днепра" (руск.). football.by (22 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.