Сямён Вікенцьевіч Кароль
Сямён Вікенцьевіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 (31) мая 1888 |
Дата смерці | 15 красавіка 1946 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Усевалад Сямёнавіч Кароль і Леанід Сямёнавіч Кароль |
Род дзейнасці | настаўнік |
Месца працы |
Сымон Кароль, поўнае імя Сямён Вікенцьевіч Кароль (19 мая 1888 — 15 красавіка 1946, Вільня) — беларускі настаўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Барунскую настаўніцкую школу ў 1906 годзе.[1]
У 1908—1909 гадах стаў загадчыкам царкоўнапрыходскай школы на Звярынцы паблізу Знаменскай царквы ў Вільні. Жыў тым часам побач школы, па адрасе Старая вуліца, 5 (цяпер Treniotos g., 5), дзе ў Караля пэўны час кватараваў Янка Купала.[2]
Пазней выкладчык беларускай мовы Радашковіцкай беларускай гімназіі. Затым шматгадовы выкладчык спеваў у Віленскай беларускай гімназіі, дзе таксама быў кіраўніком бацькоўскага камітэту ў 1930-я гады.
У шлюбе з Зінаідай Іванаўнай (27.2.1896-15.11.1975), мелі сыноў Леаніда і Усевалада.
Пахаваны побач з жонкай на Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Куфэрка Віленшчыны, №/дата?
- ↑ Лявон Луцкевіч Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Выдавецтва таварыства беларускай культуры Рунь, 1998. — ISBN 9986-9228-2-8 — С. 98.
- ↑ Vilniaus miesto kapinių registras (літ.). zemelapiai.vplanas.lt. Праверана 21 кастрычніка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Адамковіч. Беларусы ў Літве: учора і сёння / Рэдактар Лілея Плыгаўка. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 200 с. — ISBN 978-9955-578-14-7, 978-609-95668-0-1, 978-9955-578-16-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ціхан Чарнякевіч. З надмагілляў часам даведваешся болей як з кніжкі. Вось, напрыклад, Сямён Кароль . www.facebook.com (18 верасня 2024). Праверана 18 верасня 2024.