Сцяг Партугаліі
Выгляд
Сцяг Партугальскай Рэспублікі | |
---|---|
Зацверджаны | 30 чэрвеня 1911 |
Прапорцыя | 2:3 |
12:13 |
Сучасны дзяржаўны сцяг Партугаліі уяўляе сабой прастакутнае палатно з суадносінамі бакоў 2:3, падзеленае вертыкальна (злева направа) на зялёную (2/5 даўжыні) і чырвоную (3/5 даўжыні) часткі. У цэнтры на лініі скрыжавання палос намаляваны дзяржаўны герб Партугаліі.
Сцяг быў афіцыйна зацверджаны 30 чэрвеня 1911, хоць выкарыстоўваўся ўжо падчас рэспубліканскай рэвалюцыі 5 кастрычніка 1910. Ён прыйшоў на змену манархічнаму сцягу, асноўнымі колерамі якога былі цёмна-блакітны і белы.
-
сцяг з 1911 г.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Партугаліі