Суфле
Суфле | |
---|---|
фр.: soufflé | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Суфле́[1] (фр.: soufflé) — страва французскага паходжання з яечных жаўткоў, змешаных з разнастайнымі інгрэдыентамі, куды затым дадаюцца узбітыя дабяла яечныя бялкі. Можа быць асноўнай стравай або салодкім дэсертам.
У любым выпадку суфле змяшчае як мінімум два кампаненты: па-першае, араматызаваная сумесь сметанковай кансістэнцыі і, па-другое, узбітыя дабяла яечныя бялкі. Першае дае смак, а ўзбітыя бялкі — лёгкасць прадукту. Сумесь робіцца звычайна на аснове тварагу, шакаладу ці лімону (з двух апошніх гатуюць дэсерт, дадаючы цукар), альбо падліўку бешамель — у гэтым выпадку гатуецца, як правіла, грыбное або мясное суфле. Суфле гатуецца ў духоўцы на вогнетрывалым посудзе, ад тэмпературы моцна ўспушваецца, пасля выемкі з духоўкі ападае праз 20-30 хвілін.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Суфле́ // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 396. — 663 с.
- Суфле / Краткая энциклопедия домашнего озяйства: В 2-х т. — Т. 2: О — Я — М.: Советская энциклопедия, 1959. — С. 612. — 772 с. — 500 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Суфле