Студзенаводскі шклозавод
Выгляд
Студзенаводскі шклозавод | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 1805 |
Скасавана | 1826 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | вытворчасць шкла |
Прадукцыя | хрусталь, багемскае шкло[d], шкло, бутэлька, конаўка і слоік |
Студзенаво́дскі шклозавод[1] — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1805—1826 гадах у вёсцы Студзёная Вада (цяпер у межах горада Гомель, Беларусь)[1].
Завод вырабляў хрустальны і шкляны посуд, аконнае і багемскае шкло, слоікі, конаўкі, бутэлькі, лямпавае шкло. Мелася 3 печы і да 32 горнаў для плаўкі шкла. Працавала на заводзе ад 33 да 72 чалавек. У 1826 годзе было выраблена 4,7 тыс. слоікаў, бутэлек і інш., 9,7 тыс. лістоў багемскага і аконнага шкла, 400 тыс. бутэлек пад шампанскае.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Студзенаво́дскі шклозавод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).