Перайсці да зместу

Стрэшынскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стрэшынскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Стрэшын
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
28 чэрвеня 1939
Дата скасавання 4 жніўня 1927,
17 снежня 1956
Насельніцтва
  • 23 576 чал. (1926)
Плошча
  • 594 км²

Стрэ́шынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241927 і ў 19391956 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. 20 жніўня 1924 года падзелены на 7 сельсаветаў: Верхнеалбянскі (Вышнеалбянскі), Дабрагашчанскі, Кабанаўскі, Мормальскі, Папаратнянскі, Стрэшынскі, Шыхаўскі. У канцы 1924 года ўтвораны Навамаркавіцкі сельсавет. 21 жніўня 1925 года Шыхаўскі сельсавет скасаваны, утвораны Затонскі сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жлобінскага раёна.

28 чэрвеня 1939 года раён утвораны зноў у складзе Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын. Раён уключаў гарадскі пасёлак Стрэшын і 10 сельсаветаў, перададзеных са Жлобінскага раёна: Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Затонскі, Кабанаўскі, Кароткавіцкі, Мормальскі, Навамаркавіцкі, Папаратнянскі, Скяпнянскі і Стрэшынскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Затонскі і Стрэшынскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Жлобінскага раёна.