Перайсці да зместу

Старакасцянцініў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Старакасцянцініў
укр.: Старокостянтинів
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1561
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Калышчэнці (Калышчэнец), Касцянцініў (Канстанцінаў)
Горад з
Плошча
40 км²
Вышыня цэнтра
265 ± 1 м
Насельніцтва
35000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3854
Паштовы індэкс
31100
КААТУУ
6810800000
Афіцыйны сайт
Старакасцянцініў на карце Украіны ±
Старакасцянцініў (Украіна)
Старакасцянцініў
Старакасцянцініў (Хмяльніцкая вобласць)
Старакасцянцініў

Стараканстанцінаў ці Старакасцянцініў[1] (укр.: Старокостянтинів) — горад абласнога значэння у Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Случ, буйны транспартны вузел.

Па адной з версій горад з'яўляецца летапісным горадам Кабуд, гісторыя якога налічвае 800 гадоў. Па другой версіі паселішча на месцы сучаснага горада заснавана ў 1525 г. як сяло Калышчэнцы (Калышчэнец) і ўпершыню згадана ў загадзе караля Аляксандра Ягелончыка крэменецкаму старасце ад 5 сакавіка 1505 г. Але доўгі час лічылася, што горад заснаваў менавіта князь Канстанцін-Васіль Астрожскі ў 1561 г. За тры месяцы Астрожскі атрымаў ад караля прывілеі на права заснавання горада, правядзенне кірмашоў і магдэбургскае права для гэтага горада. У горадзе пасяліліся першыя габрэі. Першапачаткова называўся горад Канстанцінаў, але пасля заснавання горада Новаканстанцінаў (цяпер - сяло ў Лэтычыўскім раёне) у 1632 г. быў перайменаваны ў Стараканстанцінаў.

У другой палове XVI ст. за князя Астрожскага тут было пабудавана 5 цэркваў: 2 каменныя, 3 драўляныя. У XVIІ ст. - яшчэ 2 драўляныя. У Стараканстанцінаве знаходзіліся склады тавараў, якія прыбывалі сюды з Вялікага княства Літоўскага на Падолле і ішлі далей на Турцыю і Валахію і наадварот. Услед за Астрожскай акадэміяй у 1599 г. ў Стараканстанцінаве была заснавана ўласная акадэмія.

У 1620 г. горад перайшоў у валоданне князёў Заслаўскіх, а ў 1682 г. - да князёў Любамірскіх. У 1648 г. пад Стараканстанцінавам, каля вёскі Піляўцы, адбылася бітва арміі Багдана Хмяльніцкага і войскаў пад кіраўніцтвам князёў Іераміі Вішнявецкага і Дамініка Заслаўскага, у якой казацкія войскі атрымалі перамогу.

14 лістапада 1787 г. па дарозе з Канева ў горадзе знаходзіўся кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1794 г. Стараканстантынаў перайшоў праз шлюб з Канстанцыяй Любамірскай да гетмана польнага кароннага Севярына Жэвускага. Горад увайшоў у склад Расійскай імперыі ў 1793 г. У 1793-1804 гг. - горад як цэнтр аднайменнага павета ўваходзіў ў склад Падольскага намесніцтва. У 1804 г. горад з паветам увайшоў у склад Валынскай губерні.

Савецкая ўлада канчаткова ўстаноўлена ў горадзе ў лістападзе 1920 г. У 1923 г. Стараканстантынаў стаў раённым цэнтрам. У 1929 г. Стараканстантынаўскі замак абвешчаны запаведнікам, але гэты статус быў скасаваны ў 1954 г. У пасляваенны час горад значна рос дзякуючы развіццю прамысловасці (машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая прамысловасць і інш.) і размяшчэнню тут вялікага гарнізона (у прыватнасці авіяцыйных частак). Горад абласнога значэння з 1999 г.

Помнікі даўніны

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя гісторыка-архітэктурныя помнікі Стараканстанцінава:

  • Замак князёў Астрожскіх XVI ст.
  • Ратонда-альтанка з бюстам князя К. Астрожскага
  • Абаронная вежа XVI ст.
  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля XVIII ст.
  • Андрэеўская царква XIX ст.
  • Царква Раства Прасвятой Багародзіцы 1807 г.
  • Замкавая царква XVI ст.
  • Млын (фрагмент) 1905.
  • Стараканстантынаўская гімназія 1905 г.

Найноўшым помнікам горада з'яўляецца помнік ахвярам Галадамору 1932-1933 гг. (усталяваны ў 2008 г.), а таксама мемарыяльны помнік героям вайны на ўсходзе Украіны.

Зноскі