Станіслаў Солтан
Станіслаў Солтан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Патоцкі | ||||||
Пераемнік | Міхал Гелгуд | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 жніўня 1756[1] |
||||||
Смерць |
1836[2][1][…] |
||||||
Род | Перасвет-Солтаны | ||||||
Бацька | Станіслаў Солтан[d] | ||||||
Маці | Алена з Ромераў[d] | ||||||
Жонка |
1) князёўна Францішка Тэафілія Радзівіл 2) Канстанцыя Тапліцкая |
||||||
Дзеці |
ад 1-га шлюбу: 1) Адам Леан Людвік Солтан, 2) Караліна Солтан, 3) Ганна Солтан, 4) Алена Солтан ад 2-га шлюбу: 5) Станіслаў Солтан, 6) Уладзіслаў Солтан, 7) Алена Солтан |
||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Член у | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Солтан (27 жніўня 1756, Бярдзічаў — 1836, Мітава) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. харунжы (з 1782) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1790), маршалак надворны літоўскі (1791—1792), староста слонімскі; генерал-ад’ютант літоўскай польнай булавы.
Паходжанне і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў герба «Солтан» («Сыракомля» зменены), сын Станіслава і Алены з Ромераў.
Першы раз ажаніўся з Францішкай Тэафіліяй з Радзівілаў, другі — з Канстанцыяй з Тапліцкіх. У першым шлюбе меў сына Адама Леана Людвіка і дачок Караліну, Ганну і Алену, у другім — сыноў Станіслава і Уладзіслава, дачку Алену.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля прыняцця ў Рэчы Паспалітай Канстытуцыі 3 мая 1791 года, Станіслаў Солтан увайшоў у склад групоўкі «Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая».
Актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання Т. Касцюшкі, пасля падаўлення якога расійскія ўлады выслалі яго ў Казань. Вызвалены расійскім імператарам Паўлам I.
У 1806—1807 гадах разам з палкоўнікам Ф. Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім, у 1808 годзе выехаў у Герцагства Варшаўскае.
У канцы 1811 года ўдзельнічаў у мінскім з'ездзе арыстакратаў літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, скліканым князем Міхалам Клеафасам Агінскім (1765—1833), на якім абмяркоўвалі праект аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага (1811) на чале з расійскім манархам Аляксандрам I і на якім адбылося прымірэнне былых прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года і былых таргавіцкіх канфедэратаў.
У расійска-французскую вайну (1812) Напалеон прызначыў яго старшынёй часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага (1812); адначасова ўзначаліў камітэт харчавання і магазінаў. Прыбыў у Вільню 18 ліпеня 1812 года, аднак з прычыны кепскага стану здароўя з 24 жніўня да 6 лістапада не выконваў абавязкаў. Па сканчэнні вайны эміграваў.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Памёр у Мітаве (цяперашняя Елгава), Курляндская губерня, Расійская імперыя.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ерашэвіч А. Солтан Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 620. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Ерашэвіч А. А. Солтан Станіслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Anusik, Z. Sołtan (Pereświet-Sołtan) Stanisław h. własnego (1756–1836) / Z. Anusik // Polski Słownik Biograficzny. — t. XL/2000-2001.
- Kowecki J. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji / E. Kowecki. — Warszawa : PWN, 1991. — 151 s.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1756 годзе
- Нарадзіліся ў Бярдзічаве
- Памерлі ў 1836 годзе
- Памерлі ў Елгаве
- Перасвет-Солтаны
- Члены масонскай ложы «Дасканалая еднасць»
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі надворныя літоўскія
- Падкаморыя вялікія літоўскія
- Харунжыя вялікія літоўскія
- Старосты слонімскія
- Члены Згуртавання прыхільнікаў Канстытуцыі
- Канфедэраты Чатырохгадовага сойма