Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджане
Выгляд
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджанскай Рэспубліцы значацца 2 наймення (на 2011 год), гэта складае 0,2 % ад агульнага ліку (1052 на 2016 год). Абодва аб'екта ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, па стане на 2011 год, 10 аб'ектаў на тэрыторыі Азербайджана знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Азербайджанская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 снежня 1993 года[2]. Першы аб'ект, які знаходзіцца на тэрыторыі Азербайджана быў занесены ў спіс у 2000 годзе на 24-ай сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс
[правіць | правіць зыходнік]У гэтай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год занясення ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Крэпасны горад Баку з палацам Шырваншахаў і Дзявочай вежай (азерб.: İçəri şəhər / Şirvanşahlar sarayı / Qız Qalası) |
Горад рэспубліканскага падпарадкавання: Баку Раён: Сабаілскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
XII—XV стагоддзі | 2000 | 958 | iv | |
2 | Габустанскі культурны ландшафт з наскальнымі малюнкамі (азерб.: Qobustan Dövlət Tarix və Bədii Qoruğu) |
Найбліжэйшы горад: Баку Раён: Апшэронскі Эканамічны раён: Апшэронскі |
Мезаліт | 2007 | 1076 | iii |
Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў
[правіць | правіць зыходнік]Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджане
Зноскі
- ↑ Tentative (англ.). UNESCO World Heritage Center. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азербайджане. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 верасня 2011.
- ↑ The States Parties - Azerbaijan . unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 верасня 2011.