Спаса-Праабражэнская царква (Сапоцкін)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
53°49′44″ пн. ш. 23°39′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Гарадскі пасёлак | Сапоцкін |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Скідальскае |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Школьная, 1а.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1780 годзе была пабудавана мураваная царква ў Сапоцкіне. У 1893 годзе быў заснаваны жаночы праваслаўны манастыр.
У савецкія часы будынак стаў выкарыстоўвацца як збожжасховішча, затым у ім складалі тытунь. У 1970 годзе па загаду мясцовых уладаў царква была разбурана.
Драўляны будынак, у якім знаходзіцца сучасная царква, быў перавезены з вёскі Калеты, дзе ён выконваў функцыі школы. У 1980—1981 гадах будынак быў абкладзены белай сілікатнай цэглай.
29 мая 1996 года праваслаўнай грамадзе быў прадастаўлены ў пастаяннае карыстанне ўчастак зямлі плошчай 0,1592 га для эксплуатацыі і абслугоўвання будынка царквы[1].
Зноскі
- ↑ Храм Праабражэння Гасподняга г.п. Сопоцкин Архівавана 26 снежня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Праабражэнская царква (Сапоцкін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)