Спаса-Праабражэнская царква (Дзмітровічы)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
52°29′29″ пн. ш. 23°46′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Дзмітровічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | Народнае дойлідства Беларусі |
Дата пабудовы | 1786 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000347 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спаса—Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Дзмітровічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Узведзена ў 1786 годзе. Помнік народнага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры вёскі, на невялікім пагорку. Пабудавана ў 1786 г. з дрэва[1]. Перад царквой пастаўлена чацверыковая каркасная званіца пад шатровым гонтавым дахам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам, да якога з франтальнага фасада далучаецца прыруб нізкага прытвора, пастаўлены на бутавым падмурку. Галоўны фасад завершаны франтонам, тымпан якога прарэзаны 2 ромбападобнымі люкарнамі. Вільчык двухсхільнага гонтавага даху з вальмай над алтарнай часткай па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Па перыметры храм апяразаны прафіляваным карнізам.
Каля царквы чацверыковая каркасная званіца.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўнутранай прасторы апсіду вылучае выкананы ў 1830-я гг. драўляны разны невысокі іканастас, пры ўваходзе на 2 слупах выступаюць хоры з бакавой 2-маршавай лесвіцай. Два абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» — 18 ст. ў металічным абкладзе і 1816 г. ў драўляным з чаканкай разным абкладзе.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Спаса-Праабражэнская царква (Дзмітровічы) на Вікісховішчы |
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзмітровічы) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзмітровічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Дзмітровічы) на сайце «Архіварта»