Сноўск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Сноўск (укр.: Сновськ; у 1935—2016 гадах — Шчорс) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Сноўскага раёна. Размешчаны за 70 км на паўночны ўсход ад Чарнігава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вырас на месцы хутара селяніна Каржа пасля будаўніцтва ў 1878 годзе чыгуначнай лініі Гомель — Бахмач (частка Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучала цэнтр Украіны з Санкт-Пецярбургам). Першая назва — Каржоўка, з канца XIX стагоддзя — Сноўск (па назве ракі Сноў).
У 1924 годзе Сноўск атрымаў статус горада, 21 мая 1935 года быў перайменаваны ў Шчорс (у гонар ураджэнца горада Мікалая Аляксандравіча Шчорса). У 1941—1943 гадах горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Лідзія Аляксандраўна Вакулоўская (1926—1991) — пісьменніца.
- Ісай (Іегошуа) Мендэлевіч Пульнер (1900—1942) — савецкі этнограф і бібліёграф, спецыяліст па культуры яўрэяў СССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|
13 529 | 12 315 | 11 506 |