Перайсці да зместу

Сербская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сербская
Саманазва српски језик, srpski jezik
Краіны Сербія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Харватыя і інш.
Рэгіёны Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Еўропа
Афіцыйны статус у Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Чарнагорыі, у Косаве і некаторых муніцыпалітэтах Паўночнай Македоніі
Арганізацыя, якая рэгулюе Кіраванне па стандартызацыі сербскай мовы
Агульная колькасць носьбітаў больш за 12 мільёнаў [1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Славянская
Паўднёваславянскія
Сербская
Пісьменнасць кірыліца (вукавіца), лацініца (гаевіца)
Моўныя коды
ISO 639-1 sr
ISO 639-2 srp
ISO 639-3 srp
Ethnologue srp
ABS ASCL 3505
IETF sr
Glottolog serb1264
Вікіпедыя на гэтай мове
Сербская мова (2006)

Сербская мова — адна са славянскіх моў. Разам з балгарскай, македонскай, славенскай, харвацкай і баснійскай адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы. Апошнія дзве мовы часта аб'ядноўваюць з сербскай у адну (сербахарвацкую мову); у гэтым выпадку асобныя сербская, харвацкая і баснійская мовы лічаць рэгіянальнымі варыянтамі сербахарвацкай. Пералік адрозненняў сербскай мовы ад харвацкай і баснійскай — на старонцы сербахарвацкая мова.

Сацыялінгвістычныя дадзеныя

[правіць | правіць зыходнік]

На сербскай мове размаўляюць у Сербіі і Чарнагорыі, у асобных усходніх раёнах Харватыі, а таксама ў баснійскім рэгіёне Рэспубліка Сербская. Лік сербскамоўных — каля 12 млн. чалавек. Большасць носьбітаў — сербы, якія вызнаюць праваслаўе.

Сербская мова выкарыстоўвае ў якасці пісьменнасці два алфавіта: заснаваны на кірыліцывуковіца») і заснаваны на лацініцыгаевіца»). У кожным па 30 літар; існуе адназначная адпаведнасць паміж літарамі аднаго і другога алфавіта (але простае аўтаматычнае пераўтварэнне тэксту магчыма толькі ў адзін бок, бо лацінскія дзіграфы зрэдку адпавядаюць парам асобных кірылічных літар).

Некаторыя сербскія курсіўныя і рукапісныя літары (маленькія г, д, п, т, вялікія Б, Д, Н, гл. артыкул «Грамадзянскі шрыфт») істотна адрозніваюцца ў напісанні ад тых жа літар у большасці цяперашніх кірылічных азбук. Аднак гэтая розніца часта не падтрымліваецца распаўсюджанымі камп'ютарнымі выдавецкімі сістэмамі, дзе курсіў кірыліцы адлюстроўваецца толькі ў «рускім» напісанні.

Нябуквенныя арфаграфічныя знакі

[правіць | правіць зыходнік]

З нябуквенных арфаграфічных знакаў у сербскай пісьменнасці (як у кірыліцы, так і ў лацініцы) выкарыстоўваюцца:

  • злучок;
  • апостраф;
  • надрадковыя дыякрытычныя знакі (пяць знакаў, з якіх адзін мае два значэння), узыходзячыя да царкоўнаславянскай пісьменнасці, рэгулярна ўжываюцца ў слоўніках, але ў звычайным тэксце сустракаюцца рэдка, пераважна для адрознівання амографаў:
    • знак націску мае чатыры разнавіднасці:
      • доўгі сыходзячы націск;
      • доўгі ўзыходзячы націск;
      • кароткі сыходзячы націск;
      • кароткі ўзыходзячы націск;

Сербскі назоўнік мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Існуе тры роды (мужчынскі, жаночы, сярэдні), два лікі (адзіночны і множны) і сем склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны і клічны).

Сербскі алфавіт (літары ў кірылічным парадку)

[правіць | правіць зыходнік]
Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
Аа Aa [a]
Бб Bb [б]
Вв Vv [в]
Гг Gg [г]
Дд Dd [д]
Ђђ Đđ мяккае [дж]
Ее Ee [е]
Жж Žž [ж]
Зз Zz [з]
Ии Ii [і]
Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
Jj Jj [й]
Кк Kk [к]
Лл Ll [л]
Љљ Lj lj [ль]
Мм Mm [м]
Нн Nn [н]
Њњ Nj nj [нь]
Оо Oo [о]
Пп Pp [п]
Рр Rr [р]
Кірыл-
іца
Лаці-
ніца
Прыкладнае
чытанне
Сс Ss [с]
Тт Tt [т]
Ћћ Ćć (мяккае) [ч]*
Уу Uu [у]
Фф Ff [ф]
Хх Hh [х]
Цц Cc [ц]
Чч Čč (цвёрдае) [ч]*
Џџ Dž dž цвёрдае [дж]
Шш Šš [ш]

* У шматлікіх дыялектах розніца ў гучанні літар ћ і ч адсутнічае.

Зноскі