Семязавязь
Размяшчэнне семязавязяў у кветцы
|
Семязавязь[1], семязачатак[1] (лац.: ovulum) — утварэнне ў насенных раслін, з якога (звычайна пасля апладнення) развіваецца насенне.
Уяўляе сабой жаночы спарангій (мегаспарангій) насенных раслін. У пакрытанасенных раслін семязавязь размешчана ў поласці завязі, у голанасенных — на паверхні насенных лускавінак у жаночых шышках. У цэнтральнай частцы семязавязі (нуцэлусе) фарміруюцца ў выніку меёзу матчынай клеткі спор чатыры мегаспоры, затым тры з іх гінуць, а з адной мегаспоры фарміруецца жаночы гаметафіт. У кветкавых ён называецца зародкавы мяшок, у голанасенных яго часам называюць эндаспермам, таму што ў спелым насенні ў ім запасаюцца пажыўныя рэчывы. Звонку семязавязь прымацавана семяножкай (фунікулюс) да плацэнты.
Размяшчэнне ў расліне
[правіць | правіць зыходнік]Розныя тыпы плацэнтацыі могуць быць знойдзены сярод розных відаў раслін. Сярод іх:
- Апікальная плацэнтацыя: плацэнта размяшчаецца наверсе семязавязі.
- Аксілярная плацэнтацыя: завязь раздзелена на радыяльныя сегменты і плацэнты знаходзяцца ў асобных локусах. Вентральныя швы пладалісцікаў сустракаюцца у цэнтры завязі. Плацэнты знаходзяцца на зрослым крае пладалісцікаў. Два ці больш пладалісцікаў (напр. гібіскус, цытрус, паслён)
- Базальная плацэнтацыя: плацэнта размешчана на базальнай частцы завязі. Аднагнёзная завязь (напр. асот, сланечнік, астравыя)
- Свабоднацантральная плацэнтацыя: з’яўляецца, калі перагародкі завязі знікаюць і семязавязі аказваюцца размешчаны на цэнтральнай восі. Складаная аднагнёздная завязь (напр. зоркаўка, гваздзік)
- Маргінальная плацэнтацыя: найбольш просты тып. На адным баку завязі знаходзіцца толькі адна падоўжаная плацэнта. Прыкметна ў аабовых. Пладалісцік просты, завязь аднагнёзная (напр. гарох)
- Парыентальная плацэнтацыя: плацэнта на унутраным боку завязі. Два ці больш пладалісцікаў, аднагнезная завязь (напр. капуста)
- Паверхневая плацэнтацыя: падобная да аксілярнай, але плацэнта знаходзіцца на ўнутранай паверхні мнагалокуснай завязі (напр. гарлачык)
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў В. М. Семязавязь, семязачатак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 321. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Шамров И. И. Морфологическая природа семязачатка и эволюционные тенденции его развития у цветковых растений // Ботанический журнал. — 2006. — Т. 91. — № 11. — С. 1601—1636.
- Семязавязь (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Семязавязь
- Семяпочка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 8 лістапада 2009)
- Семязачаток в Биологической энциклопедии Праверана 20 лістапада 2008 г.