Перайсці да зместу

Святы Грааль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дантэ Габрыель Расеці. «Святы Грааль»

Святы Грааль (старафр.: Graal, Grâl, Sangreal, Sankgreal, лац.: Gradalis) — таямнічы хрысціянскі артэфакт з сярэдневяковых заходнееўрапейскіх легенд, здабыты і згублены. Словы «Святы Грааль» часта выкарыстоўваюцца ў пераносным сэнсе як абазначэнне якой-небудзь запаветнай мэты, часта недасяжнай або цяжкадасягальнай. Грааль, цудоўны, але відавочна не «святы», упершыню з'яўляецца ў «Персівалі ле Галуа», няскончаным рамане Крэцьена дэ Труа[1]. У рамане грааль уяўляў сабой працэсуальны паднос, які служыў на балі. Менавіта з пошукамі Грааля звязаны многія сюжэты легенд Артураўскага цыкла.

Зноскі

  1. Loomis, Roger Sherman (1991). «The Grail: From Celtic Myth to Christian Symbol» Архівавана 7 красавіка 2020.. Princeton. ISBN 0-691-02075-2