Свята-Георгіеўская царква (Лядзец)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
52°03′29,62″ пн. ш. 27°04′33,86″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лядзец |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1869 год |
Свята-Георгіеўская царква — царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца, якая знаходзіцца ў в. Лядзец Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1869 годзе з дрэва. Размешчана ў цэнтры вёскі.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора, 2-яруснай чацверыковай шатровай званіцы, бабінца, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на 8-гранных барабанах. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі са скошанымі верхнімі вугламі, крыжападобнымі і ромбападобнымі люкарнамі. Драўляны разны іканастас 19 ст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 235.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Георгіеўская царква (Лядзец) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Лядзец) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Лядзец) на сайце Глобус Беларусі (руск.)