Сацыялістычная партыя (Нідэрланды)
Сацыялістычная партыя | |
---|---|
Socialistische Partij | |
Лідар | Ян Марійніссен |
Дата заснавання | 22 кастрычніка 1971 |
Штаб-кватэра | Vijverhofstraat, Ротэрдам |
Краіна | |
Ідэалогія | дэмакратычны сацыялізм |
Колькасць членаў | 30 914[2] |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў | 15 з 150 |
Месцаў у Сенаце | 8 з 75 |
Месцаў у Еўрапарламенце | 2 з 26 |
Партыйны друк | |
Сайт | sp.nl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сацыялістычная партыя (нідэрл.: Socialistische Partij, SP) — нідэрландская левая палітычная партыя. Партыя была створана ў 1971 годзе. З 1994 года партыя прадстаўлена ў якасці апазіцыі ў парламенце. Партыя мае 15 месцаў з 75 у першай палаце і 8 месцаў з 150 у другой палаце Генеральных штатаў і 2 месцы з 26 вылучаных для Нідэрландаў у Еўрапарламенце (уваходзіць у фракцыю Еўрапейскія аб’яднаныя левыя/Лева-зялёныя паўночных краін).
Партыя мае свае карані ў мааісцкам руху 1970-х гадоў. Сёння яна выступае за ўмераны сацыялізм і прынцыпы «чалавечай годнасці, роўнасці і салідарнасці». СП падвяргае фундаментальнай крытыцы капіталізм і заклікае да агульнай дэмакратызацыі грамадства, уключаючы эканоміку.
Існуе моладзевая арганізацыя, звязаная з Сацпартыі, але фармальна ў яе не ўваходзіць, — «Чырвоныя, моладзь у Сацыялістычнай партыі» (нідэрл.: Rood, jong in de Socialistische Partij).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сацыялістычная партыя была заснавана ў кастрычніку 1971 як мааісцкая партыя пад назвай Камуністычная партыя Нідэрландаў/марксісцка-ленінская (КПН/мл). У 1972 КПН/мл змяніла сваю назву на Сацыялістычная партыя (нідэрл.: Socialistiese Partij). Нават у першыя гады свайго існавання, выконваючы пры гэтым прынцыпы мааізму такія, як арганізацыя мас, кіраўніцтва партыі крытычна адносілася да Камуністычнай партыі Кітая ў асуджэнні падтрымкі УНІТА ў Анголе. З 1975 года пачынаецца працэс «демааізацыі» партыі. СП крытыкуе Кітай за тое, што падчас кітайска-савецкага расколу ён публічна выступае супраць Савецкага Саюза, замест таго, каб крытыкаваць капіталістычныя краіны.
СП пачынае будаваць сетку мясцовых ячэек, з моцнымі мясцовымі каранямі. Асабліва уплывовымі яны былі ў правінцыі Паўночны Брабант, дзе партыя атрымала прадстаўнікоў у мясцовых заканадаўчых органах.
З 1977 году партыя паспрабавала ўвайсці ў другую палату парламента. Партыя няўдала ўдзельнічае ў выбарах у 1977, 1981, 1982, 1986 і 1989 гадоў. У 1991 годзе партыя афіцыйна адмовілася ад тэрміна марксізму-ленінізму.
На выбарах 1994 года СП ўпершыню выбрала двух дэпутатаў у другую палату, Яна Марійніссена і Рэмі Поппа. Найбольшага поспеху партыя дасягнула на парламенцкіх выбарах 2006 года.
Удзел у выбарах
[правіць | правіць зыходнік]Удзел у выбарах у другую палату парламента Нідэрландаў:
- 1977: 0,2% — 0 месцаў
- 1981: 0,3% — 0 месцаў
- 1982: 0,5% — 0 месцаў
- 1986: 0,3% — 0 месцаў
- 1989: 0,4% — 0 месцаў
- 1994: 1,3% — 2 месцы
- 1998: 3,5% — 5 месцаў
- 2002: 5,9% — 9 месцаў
- 2003: 6,3% — 9 месцаў
- 2006: 16,6% — 25 месцаў
- 2010: 9,8% — 15 месцаў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сацыялістычная партыя (Нідэрланды) на Вікісховішчы |
- Афіцыйны вэбсайт (гал.)
- Інфармацыя аб Нідэрландскіх палітычных партыях (гал.)
- Socialistische Partij (SP) (гал.)
- ↑ Verkiezingsuitslagen.nl Праверана 8 лютага 2022.
- ↑ https://www.rug.nl/research/dnpp/themas/ledentallen/ledental-2024