Бярэзінскае
Бярэзінскае | |
---|---|
Каардынаты: 54°06′23,40″ пн. ш. 26°23′54,20″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Мінская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 154,2[1] м |
Даўжыня | 3,2 км |
Шырыня | 0,73 км |
Плошча | 1,3 км² |
Аб'ём | 0,0015 км³ |
Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,2 м |
Плошча вадазбору | 1100 км² |
Упадаюць | Заходняя Бярэзіна |
Выцякаюць | Заходняя Бярэзіна |
Год напаўнення | 1937 |
Звычайны падпорны ўзровень | 3,6 м |
Бярэзінскае[2], або Са́каўшчынскае[3] — вадасховішча ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана), за 11 км у напрамку на захад ад горада Валожын, каля аграгарадка Сакаўшчына. Створана ў 1937 годзе (адноўлена ў 1955) будаўніцтвам плаціны Сакаўшчынскай ГЭС[3].
Плошча паверхні вадасховішча 1,3 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 5,88 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 1,2[4] м. Аб’ём вады каля 1,5 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 249[4] млн м³. Ваганні ўзроўню вады ў сярэднім на працягу года нязначныя. Плошча вадазбору 1100 км². Вадазбор на паўднёвых схілах Ашмянскага ўзвышша[4]. Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і з’яўляецца часткай поймы ракі. Правабярэжны схіл катлавіны стромкі, вышынёй 5—10 м, у вярхоўі да 30 м[4]. Берагі нізкія, спадзістыя і пясчаныя, у вярхоўі забалочаныя. Вадасховішча моцна зарастае (аер, рагоз, маннік, чарот, плюшчай, гарлачык жоўты і інш.)[4].
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, судак, жэрах, плотка, карась, краснапёрка і інш.
Каля вадасховішча знаходзіцца навучальная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-65. Стан мясцовасці на 1983 г. Выданне 1986 г. (руск.)
- ↑ https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=R921np107173&p1=1
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сакаўшчынскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 88. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Лорух П. С. Сакаўшчынскае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 430.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 23. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 9 кастрычніка 2020. (руск.)
- Водохранилища — Минская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 19 жніўня 2019. (руск.)