Перайсці да зместу

Бярэзіна (прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Заходняя Бярэзіна)
Бярэзіна
каля в. Калдыкі
Характарыстыка
Даўжыня 226 км
Басейн 4 000 км²
Расход вады 30 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 300 м
 • Каардынаты 54°04′13,70″ пн. ш. 27°06′04,90″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Месцазнаходжанне Нёман
 • Каардынаты 53°48′21,50″ пн. ш. 25°59′02,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
Бярэзіна (прыток Нёмана)
Бярэзіна (прыток Нёмана)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бярэ́зіна ці Захо́дняя Бярэ́зіна — рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях Беларусі, правы прыток ракі Нёман. Даўжыня — 226 км. Вадазбор — 4 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 30 м³/с. Агульнае падзенне — 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,8 .

Пачынаецца каля вёскі Бортнікі Маладзечанскага раёна, на вышыні 300 м над узроўнем мора, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім раёнах. Мясцовае суднаходства ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусця) — у перыяд высокай вады.

Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй вёскі Забрэззе 2—3 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2 — 0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км. У пойме ракі Бярэзінскае балота[1]. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м.

Заходняя Бярэзіна на ўчастку Гародзькі—Сакаўшчына праразае знешнюю граду Ашмянскага ўзвышша. У сярэдняй плыні на рацэ Сакаўшчынскае вадасховішча. Амаль усе прытокі Заходняй Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км).

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Ластаянка, Цвецень, Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька. Злева: Іслач, Волка, Дубіна.

Зона адпачынку Барок (12 км на поўдзень ад г. Маладзечна). Геаграфічная станцыя БДУ.

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  • Бярэ́зіна, Заходняя Бярэзіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бярэ́зіна, Заходняя Бярэзіна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 83—84. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Шэка Н. Дз. Бярэ́зіна, Заходняя Бярэзіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 381. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.