Сага пра нашчадкаў Кнута
| ||||
Сага пра нашчадкаў Кнута, Ævi Danakonunga, Жыціе дацкіх конунгаў, Сага пра Кнютлінгаў | ||||
Аўтар(ы) | Олаф Тордарсан | |||
Дата напісання | ~ 1260 | |||
Мова арыгінала | старажытнаісландская | |||
Апісвае | IX—XII стагоддзя | |||
Тэма | дацкія конунгі | |||
Жанр | гістарычная хроніка | |||
Змест | Жыціе дацкіх конунгаў ад Харальда I да Кнуда VI | |||
Персанажы | Харальд I, II, III; Свен I, II, III; Кнуд Вялікі, Хардэкнуд, Магнус I, Кнуд IV, V, VI; Олаф I, Эрык I, II, III; Нільс, Вальдэмар I | |||
Цесна звязана | Круг зямны | |||
Арыгінал | невядомы | |||
Сага пра нашчадкаў Кнута, Сага пра Кнютлінгаў (стар.-сканд.: Knýtlinga saga) або Жыціе дацкіх конунгаў (стар.-сканд.: Ævi Danakonunga) — адна з каралеўскіх саг, прысвечаных жыццю манархаў Даніі пачынаючы прыкладна з 950 года н.э. з кіравання Харальда Сінязубага і сканчаючы 1187 годам, калі Кнуд VI атрымаў перамогу ў паходзе на Вендаў. Сага напісана ў Ісландыі прыблізна ў 1260 годзе.
Сага цесна звязана з працай Сноры Стурлусана пра гісторыю нарвежскіх конунгаў — Кругам зямным. Як і Сноры, аўтар сагі часта выкарыстоўвае скальдычныя песні ў якасці дакументальнай крыніцы.
Ёсць вялікая верагоднасць, што аўтарам сагі быў Олаф Тордарсан, пляменнік Сноры Стурлусана. Олаф знаходзіўся пры двары дацкага конунга Вальдэмара Пераможнага, брата Кнуда VI, у 1240-41 гадах, і Вальдэмар забяспечыў Олафа каштоўнымі звесткамі.