Перайсці да зместу

Сабрына (фільм, 1954)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СабрынаM:
англ.: Sabrina
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d] і камедыйная драма[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 113 хв.
Бюджэт 2 200 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 1954 і 16 лістапада 1954[1]
IMDb ID 0047437
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сабрына» (англ.: Sabrina) — амерыканская чорна-белая рамантычная кінакамедыя Білі Уайлдэра (1954) з удзелам Одры Хепбёрн, Хамфры Богарта і Уільяма Холдэна. Варыяцыя на сюжэт «Папялушкі». У 1995 годзе Сідні Полак зрабіў рэмейк пад гэтай жа назвай. Прэмія «Оскар» за дызайн касцюмаў Эдзіт Хэд, яшчэ пяць намінацый. Карціна заняла 54-е месца ў спісе 100 лепшых амерыканскіх меладрам па версіі AFI.

Пачатак фільма парадыруе традыцыйныя зачыны казак. У раскошнай сядзібе на заходнім беразе Лонг-Айленда жыве сям’я мільянераў Лэрабі. Бацька, маці і два сыны. Старэйшы — Лайнус — разумны, малодшы — Дэвід, шалапут, у якога закахалася маладая дачка шафёра сям’і Сабрына. Каб «вылечыць» дачку ад любоўнай ліхаманкі, бацька адпраўляе яе ў Парыж у школу кухараў. Праз некалькі гадоў дадому вяртаецца вытанчаная, грацыёзная прыгажуня. Яе пачуцці не прайшлі, але цяпер ужо і Дэвід пакораны ёю. Сямейныя планы пашырэння бізнесу за кошт удалай жаніцьбы сына пад пагрозай: старэйшы брат гатовы мужна прыняць удар на сябе і пазаляцацца да непажаданай нявестай …

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.bbfc.co.uk/releases/sabrina-fair-1970-0 Праверана 2 мая 2016.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0047437/ Праверана 2 мая 2016.
  4. а б в http://www.metacritic.com/movie/sabrina Праверана 2 мая 2016.
  5. а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0047437/fullcredits Праверана 2 мая 2016.
  6. http://www.adorocinema.com/filmes/filme-5256/ Праверана 2 мая 2016.