Сабор Святога Пятра
Каталіцкі сабор | |
Сабор Святога Пятра | |
---|---|
Basilica di San Pietro | |
| |
41°54′07″ пн. ш. 12°27′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Ватыкан |
Месцазнаходжанне | плошча Святога Пятра, Ватыкан |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Тып будынка | Кафедральны сабор |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура і архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Мікеланджэла Буанароці, Джуліяна да Сангала, Даната Брамантэ, Рафаэль Санці, Фра Джавані Джаконда[d], Антоніа да Сангала Малодшы, Бальдасарэ Перуцы, Бернарда Раселіна[d], Джакама Дэла Порта, Джакама да Віньёла, Pirro Ligorio[d], Карла Мадэрна і Джавані Ларэнца Берніні |
Заснавальнік | Юлій II |
Дата заснавання | 18 красавіка 1506 |
Вышыня | 136,6 м |
Матэрыял | цэмент і мармур |
Сайт | vatican.va/various/basil… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Святога Пятра (італ.: Basilica di San Pietro; Базіліка Святога Пятра) — каталіцкі сабор, які з'яўляецца самай буйной пабудовай Ватыкана і да апошняга часу лічыўся самай вялікай хрысціянскай царквой у свеце. Агульная вышыня сабора складае 136 м. Ніжні ўзровень — Ватыканскія гроты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць сабор св. Пятра, размяшчаліся сады цырка Нерона (ад яго застаўся абеліск з Геліопаля, які да гэтага дня стаіць на плошчы Св. Пятра). Першая базіліка была пабудавана ў 326 годзе, у праўленне першага хрысціянскага імператара Канстанціна. Алтар сабора быў размешчаны над магілай, якая з другога стагоддзя лічылася пахаваннем св. Пятра, які прыняў у 66 годзе мучаніцкую смерць у цырку Нерона. У другім саборы ў 800 годзе Папа Леў III каранаваў Карла імператарам Захаду.
У XV стагоддзі базіліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагоддзяў, пагражала абрынуцца, і пры Мікалаі V яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Кардынальна вырашыў гэтае пытанне Юлій II, Папа Рымскі, які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базілікі вялізны новы сабор, які павінен быў засланіць як язычніцкія храмы, так і існаваўшыя хрысціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаванню папскай дзяржавы і распаўсюджванню ўплыву каталіцызму.
Амаль усе вялікія архітэктары Італіі па чарзе ўдзельнічалі ў праектаванні і будаўніцтве сабора св. Пятра. У 1506 годзе быў зацверджаны праект архітэктара Даната Брамантэ, у адпаведнасці з якім пачалі ўзводзіць цэнтрычнае збудаванне ў форме грэчаскага крыжа (з роўнымі бакамі). Пасля смерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў Рафаэль Санці, які вярнуўся да традыцыйнай формы лацінскага крыжа (з падоўжанай чацвёртым бокам), затым Бальдасарэ Перуцы, які спыніўся на цэнтрычным збудаванні, і Антоніа да Сангала, які выбраў базілікальную форму.
Нарэшце, у 1546 г. кіраўніцтва работамі было даручана Мікеланджэла Буанароці. Ён вярнуўся да ідэі центральнакупальнага збудавання, але яго праект прадугледжваў стварэнне многакалоннага ўваходнага порціка з усходняга боку (у самых старажытных базыліках Рыма, як і ў антычных храмах, уваход знаходзіўся з усходняга, а не з заходняга боку). Усе апорныя канструкцыі Мікеланджэла зрабіў больш масіўнымі і вылучыў галоўную прастору. Ён узвёў барабан цэнтральнага купала, але сам купал дабудоўваў ужо пасля яго смерці (1564 г.) Джакама дэла Порта, які надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікеланджэла, архітэктар Віньёла ўзвёў толькі два. У найбольшай ступені архітэктурныя формы іменна ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікеланджэла, захаваліся з алтарнага, заходняга боку.
Але на гэтым гісторыя не закончылася. У пачатку XVII ст. па ўказанні Паўла V архітэктар Карла Мадэрна падоўжыў усходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтрычнага будынка трохнефную базілікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал аказаўся закрыты фасадам, страціў сваё дамінуючае значэнне і ўспрымаецца толькі здалёк, з віа дэла Канчыліяцыёнэ.
Патрабавалася плошча, якая змяшчала б вялікую колькасць вернікаў, якія сцякаліся да сабора, каб атрымаць папскае блаславенне або прыняць удзел у рэлігійных святах. Гэтую задачу выканаў Джавані Ларэнца Берніні, які стварыў ў 1656—1667 гг. плошчу перад саборам — адзін з самых выдатных твораў сусветнай горадабудаўнічай практыкі.
Фасад
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня фасада, пабудаванага архітэктарам Мадэрна, 45 м, шырыня — 115 м Атык фасада ўвенчваюць велічэзныя, вышынёй 5,65 м, статуі Хрыста, Іаана Хрысціцеля і адзінаццаці апосталаў (акрамя апостала Пятра). З порціка пяць парталаў вядуць у сабор. Створкі дзвярэй цэнтральнага партала выкананы ў сярэдзіне XV ст. і паходзяць са старой базілікі. Насупраць гэтага партала, над уваходам у порцік, знаходзіцца праслаўленая мазаіка Джота канца XIII ст. «Навічэла». Рэльефы крайняга левага партала — «Брамы смерці» — створаны ў 1949—1964 гг. вялікім скульптарам Джакома Манцу. Вельмі выразна выява Папы Яна XXIII.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Усярэдзіне сабор паражае і гармоніяй прапорцый, і сваімі велізарнымі памерамі, і багаццем афармлення — тут маса статуй, алтароў, надмагілляў, мноства выдатных твораў мастацтва.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Св.Лангін
-
Св.Алена
-
Роспіс купала
-
Шаты над папскім алтаром і магілай Св.Пятра
-
Св.Вероніка
-
Св.Андрэй
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Baedecker. Rom. Verlag Karl Baedeker.12. Auflage 2002. ISBN 3-87504-125-9
- Dorling Kindersley.Rom.Dorling Verlag GmbH. München. 2008/09 ISBN 978-3-928044-41-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сабор Святога Пятра
- Чарцяжы сабора Св. Пятра, праект Мікеланджэла Буанароці Архівавана 22 снежня 2012.