Перайсці да зместу

Руслан Уладзіміравіч Маліноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Руслан Уладзіміравіч Маліноўскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 мая 1993(1993-05-04)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства
Рост 181 см
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2024—0000 Джэноа 9 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Русла́н Уладзіміравіч Маліно́ўскі (укр.: Руслан Володи́мирович Маліновський; нар. 4 мая 1993) — украінскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Джэноа» і нацыянальнай зборнай Украіны. Правы на іграка належаць італьяскаму клуба «Аталанта». Ігрок з'яўляецца спецыялістам у выкананні штрафных і кутніх ударах, а таксама валодае магутным і дакладным стрэлам абедзвюма нагамі[3].

З дзяцінства пачаў цікавіцца футболам, заўзеючы за англійскі «Арсенал». Свае першыя крокі ў футболе зрабіў у родным Жытоміры, займаючыся ў клубе, які гуляў на першынстве вобласці. У 2011 годзе далучыўся да клубнай структуры данецкага «Шахцёра», на пачатку выступаючы за «Шахцёр-3». Пасля некалькі гадоў у Данецку колькі разоў выпраўляўся ў іншыя клубы на правах арэнды. Гэтак ігрок сезон правёў за «Севастопаль», а ў 2014 годзе далучыўся да луганскае «Зары», дзе і па-сапраўднаму выкрыў свае таленты, стаўшы іграком асноўнага складу клуба. Маліноўскі адразу ж быў прызнаны найлепшым маладым іграком краіны, вызначыўшыся не толькі ў розыгрышу чэмпіянату, але і ў матчах еўракубкаў. Гэтак на стадыі кваліфікацыі Лігі Еўропы малады ігрок зрабіў дубль у матчы супраць бельгійскага «Шарлеруа».

1 студзеня 2016 года было афіцыйна абвешчана, што Маліноўскі будзе пазычаны бельгійскаму «Генку» да канца сезону. Украінец дэбютаваў за клуб у паўфінале Кубка Бельгіі супраць «Стандарда» і правёў на полі 72 хвіліны. Агулам падчас арэнды ў бельгійскім клубе Маліноўскі правёў 41 гульню ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 13 галоў і зрабіў 8 галавых перадач. Дзякуючы такім добрым выступам бельгійцы выкупілі правы на іграка 29 мая 2017 года. «Генк» і ігрок падпісалі чатырохгадовы кантракт. Украінец працягваў прагрэсаваць, і ў сезоне 2018—2019 гадоў, які скончыўся перамогай «Генка» ў чэмпіянаце, ён быў прызнаны найлепшым іграком каманды.

16 ліпеня 2019 года Маліноўскі склаў дагавор аб пераходзе ў італьянскую «Аталанту» за 13,7 млн еўра[4]. 22 кастрычніка 2019 года ігрок забіў свой першы гол за новы клуб у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Манчэстэр Сіці»[5]. Хутка ігрок пачаў адзначацца і ў чэмпіянаце краіны, стаўшы стрыжнявым іграком клуба. 9 студзеня 2023 года спартсмен выправіўся ў арэнду ў марсельскі клуб «Алімпік» да сканчэння сезона 2022—2023 гадоў. Паводле ўгоды французскі клуб мае мажлівасць скласці паўнавартасна кантракт з украінцам, выкупіўшы правы на яго.

31 сакавіка 2015 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Украіны ў матчы супраць зборнай Латвіі, выйшаўшы на замену на 85 хвіліне. Пасля паспяховага сезона ў «Аталанце» Маліноўскі быў уключаны ў заяўку нацыянальнай каманды на чэмпіянат Еўропы 2020 года, які ладзіўся ўлетку 2021 года. У першым матчы турніру супраць нацыянальнай зборнай Нідэрландаў ігрок спрычыніўся да голу Рамана Ярамчука, які выраўнаваў лік у матчы, але ў выніку ўкраінцы атрымалі паражэнне з лікам 2:3. У наступных гульнях турніру Маліноўскі з'яўляўся на пляцоўцы час ад часу, але галавымі дзеяннямі не вызначыўся. У гэты час у яго абвастрыліся праблемы з кілой, што вымусіла яго прапусціў шмат часу.

«Генк»:

Зноскі