Рауль Юбак
Рауль Юбак | |
---|---|
фр.: Raoul Ubac | |
Род дзейнасці | мастак, літограф, скульптар, фатограф, ілюстратар, графік |
Дата нараджэння | 31 жніўня 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1985[1][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Anne Delfieu[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рауль Юбак (фр. Raoul Ubac; 31 жніўня 1910, Мальмедзі, Бельгія — 24 сакавіка 1985, Дзьёданэ, Францыя) — французскі жывапісец, графік, фотамастак «новай Парыжскай школы».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1929 года жыў у Францыі, у пачатку 1930-х пазнаёміўся з парыжскімі сюррэалістамі, наведваў іх майстэрні на Манпарнасе. Затым вучыўся малюнку і фатаграфіі ў Школе прыкладных мастацтваў у Кёльне, падарожнічаў па Далмацыі, дзе ўпершыню пачаў працаваць з фатаграфіямі камянёў. У гэты перыяд адышоў ад жывапісу, шмат эксперыментаваў з фотавыявамі, працаваў з «знойдзенымі прадметамі». У 1936—1939 удзельнічаў у групавых акцыях сюррэалістаў, быў блізкі да Х.Белмера, В. Браўнера, Б. Перэ, пазней пазнаёміўся з П. Элюарам, Р. Кено. З 1936 працаваў над эксперыментальнай серыяй фатаграфій «Пентэсілея», дзе камбінаваў розныя тэхнікі здымкі і апрацоўкі фотавыявы; некаторыя з гэтых здымкаў публікаваліся ў сюррэалісцкім часопісе «Мінатаўр», атрымалі высокую адзнаку А. Брэтона, фігуравалі на Міжнароднай выставе сюррэалізму (1938).
Падчас вайны Юбак жыў у Каркасоне, дзе збліжаецца з Р.Магрытам, у Парыжы і Бруселі, дзе ў 1941 годзе апошні раз выстаўляе свае фотаработы (пасля 1945 года Юбак больш не займаецца фатаграфіяй). Удзельнічаў у літаратурным часопісе актывістаў Супраціву «Месаж», якім кіраваў паэт-сюррэаліст Жан Лескюр. За гады вайны Юбак адыходзіць ад сюррэалізму, пачынае займацца малюнкам, гравюрай (у тым ліку — на грыфельных плітках, так званых ardoises), вяртаецца да жывапісу. З 1951 года яго палотны і гуашы рэгулярна экспануюцца ў вядомай галерэі Эмэ Мага.
Зноскі
- ↑ а б Raoul Ubac
- ↑ Raoul Ubac // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Raoul Ubac // Luminous-Lint — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Union List of Artist Names Праверана 16 лютага 2022.
- ↑ http://www.husgallery.com/209-biographie-UBAC-Raoul.html