Перайсці да зместу

Пінта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пі́нтаадзінка вымярэння аб'ёму ў сiстэме англiйскiх мер. 1 пiнта прыкладна роўна 0,568 літра.

Пінта піва

Акрамя англійскай пінты, існуюць амерыканская вадкая (0,473 л), амерыканская сухая (0,551 л) і метрычная пінты (0,5 л) (апошняя ўжываецца нефармальна).

У цяперашні час ў выніку ўвядзення метрычнай сістэмы мер пінта выкарыстоўваецца ў Вялікабрытаніі толькі ў вымярэнні піва ці сідра, радзей — малака. У Ірландыі ўжываецца толькі пры рознічнай продажы піва або сідра ў барах і пабах, у астатніх выпадках выкарыстоўваецца метрычная пінта.

Раней, да ўвядзення метрычнай сістэмы вымярэння гэтую меру аб'ёму выкарыстоўвалі і ў іншых еўрапейскіх краінах (Францыя, Галандыя).