Пшэворская культура
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Przeworsk_culture_map_bel.svg/300px-Przeworsk_culture_map_bel.svg.png)
Пшаво́рская культу́ра — археалагічная культура, насельніцтва якой з мяжы 3-2 стагоддзяў да н.э. да 1-й паловы 5 стагоддзя н.э. насяляла землі пераважна сярэдняй і паўднёвай Польшчы. Назва культуры паходзіць ад грунтавога могільніка ў мясцовасці Гаць каля горада Пшэварск Падкарпацкага ваяводства, даследаванага К. Гадачакам у 1905, уведзена ў навуковы зварот Л. Нідэрле ў 1931.