Пхрэ
Выгляд
| ||||||||
Пхрэ (тайск. แพร่) — горад на поўначы Тайланда, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, на берагах ракі Іом, за 475 км на паўночны захад ад сталіцы краіны Бангкока. Абсалютная вышыня — 159 метраў над узроўнем мора. Аснова эканомікі — нарыхтоўка драўніны, а таксама сельскагаспадарчая вытворчасць. У ваколіцах горада апрацоўваюць рыс і тытунь. На ўсход ад горада размешчаны аднайменны аэрапорт.