Прэм’ер-міністр Чэхіі
Прэм’ер-міністр Чэхіі Старшыня Урада Чэшскай Рэспублікі | |
---|---|
чэшск.: Předseda vlády České republiky | |
| |
Пасаду займае Петр Фіяла з 28 лістапада 2021 | |
Узначальвае | Урад Чэхіі |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Віла Крамаржа, Прага |
Прызначаецца | Прэзідэнт Чэхіі |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 гады |
Пасада з’явілася | 1 студзеня 1993 |
Першы на пасадзе | Вацлаў Клаус |
Сайт | vlada.cz/en/vlada/premie… |
Старшыня Урада Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Předseda vlády České republiky) ці Прэм’ер-міністр Чэхіі — кіраўнік Урада Чэхіі. Прэм’ер-міністр і Урад Чэхіі разам з кіраўнікамі міністэрстваў даюць справаздачу сумесна за свае дзеянні перад Палатай дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі. Цяперашні прэм’ер-міністр — Петр Фіяла, кіраўнік Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, які быў прызначаны на гэтую пасаду 28 лістапада 2021 года і стаў 13-м кіраўніком Урада Чэхіі з моманту распаду ЧССР.
Старшыня прызначаецца Прэзідэнтам Чэхіі і абавязваецца у першую чаргу сфарміраваць свой урад, якому Палата дэпутатаў абавязана даць вотум даверу. Згодна з Канстытуцыяй Чэхіі прэм’ер-міністр Чэхіі арганізуе нарады Урада і кантралюе яго дзейнасць.
Паўнамоцтвы і роля
[правіць | правіць зыходнік]Чэхія з’яўляецца парламенцкай рэспублікай, таму Прэм’ер-міністр і яго ўрад дае справаздачу перад Палатай дэпутатаў Парламента. Канстытуцыя прадугледжвае, што для таго, каб распачаць свае паўнамоцтвы, прэм’ер-міністр павінен атрымаць вотум даверу ад Парламента. У выніку страты даверу прэм’ер-міністр падае ў адстаўку, і прэзідэнт Чэхіі абавязаны абраць новага прэм’ер-міністра. Прэм’ер-міністр кіруе ўрадам і мае права прызначаць міністраў у ім.
Рэзідэнцыя
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйнай рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра Чэхіі з’яўляецца віла Крамаржа (чэшск.: Kramářova vila), якая знаходзіцца па адрасе: Градчаны, вуліца Гогалава, дом 212.1. Пабудавана ў 1911—1914 гадах па праекце венскага архітэктара Фрыдрыха Амана[1].
-
Від на вілу з саду
-
Від на вілу з саду
-
Кабінет прэм'ер-міністра
Спіс кіраўнікоў
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Kramář's Villa (англ.). Урад Чэхіі (2 кастрычніка 2006). Праверана 11 June 2015.