Пастухоў камень
Выгляд
Пастухоў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 г.) Беларусі.
Размешчаны за 500 м на поўдзень ад вёскі Варапаншчына (каля вёскі Галубоўшчына) Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун буйназярністага пегматытавага граніту з крышталямі ружовага палявога шпату і зернямі малочна-белага кварцу. Даўжыня валуна складае 3,8 м, шырыня 2,8 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 9,8 м, аб'ём бачнай часткі 11 м³, маса каля 29 т.
Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. г. назад са Скандынавіі. Формаю нагадвае вялікі прас. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).